Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слаўнага цара-бацюшкі. І хоць гэта была выдумка і мана, бо папа ў гэты час зусім ня было ў вёсцы, а ён лячыўся ў адным маленькім незачэпленым вайною курорце, аднак лёс яго быў вырашан.

У справе гэтага праваслаўнага папа важную ролю адыгралі гэткія абставіны: яго нацыянальнасьць, пытаньне веравызнаньня і адна курыца. Справа ў тым, што поп перад самою вайною злавіў у сваім садзе курыцу польскага настаўніка, што падзяўбла ў яго ўсходы дыні, і зарэзаў яе.

Пасьля пакараньня праваслаўнага папа сьмерцю, дом яго стаяў сіратою, і можна сказаць, што кожны браў сабе адтуль што-небудзь на памятку пра свайго папа.

Нейкі польскі мужычок зацягнуў да сябе нават стары рояль, верх якога ён скарыстаў на рамонт дзьвярэй у сваім сывінушніку. Частку мэблі салдаты, як гэта бывае заўсёды, пасеклі на апал, і толькі з прычыны шчасьлівае выпадковасьці засталася стаяць вялікая кухонная пліта з цудоўнаю духоўкаю. Бо трэба сказаць, што праваслаўны поп нічым не адрозьніваецца ад сваіх колег іншае веры і таксама любіць дагаджаць жывату і любіць, каб на пліце і ў духоўцы было больш скавародак і гаршкоў.

Была нават як-бы нейкая традыцыя, што ўсе войскі, якія прыходзілі сюды, варылі на гэтай кухні сваім паном афіцэрам. Наверсе ў вялікім пакоі рабілася штосьці накшталт афіцэрскага сабраньня. Сталы і крэслы рэквізаваліся ў мясцовых жыхароў.

У той выдатны дзень афіцэры маршавага батальёну ладзілі якраз банкет. У складку яны купілі сьвіньню, а кухар Юрайда варыў ім абед. Юрайду абступаў патоўп яго ўлюбёнцаў з ліку афіцэрскіх ордынарцаў, паміж якімі галоўную ролю граў каптэнармус. Ён даваў параду Юрайдзе, як рэзаць сьвіную галаву, каб застаўся кусочак рыла.

Але самыя галодныя і прагавітыя вочы былі ў Балуна.

Відаць таксама прагавіта і страшна глядзяць людажэры, як капае тлушч з-пад печанага на агні місіянэра, і, падгараючы, распаўсюджвае прыемны пах. Балун адчуваў сябе, прыкладам