Старонка:Svejk.4.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На стакцыі Золтанец сабраўся ўвесь батальён капітана Загнэра; нехапала толькі ар’ергарда 14-й роты, што адбіўся ад іх дзесьці за Львовам.

Прыехаўшы ў гэты горад Швэйк адразу апынуўся ў зусім новых абставінах, бо тут было ўжо добра відаць, што знаходзішся ня вельмі далека ад фронту, дзе ідуць бойкі. Усюды стаялі артылерыйскія паркі і абозы, у кожнай хаце кватаравалі салдаты, сярод якіх паходжвалі як істоты вышэйшага парадку, немцы і па-панску частавалі аўстрыйцаў папіросамі са сваіх багатых запасаў. Каля нямецкіх паходных кухань на галоўным пляцы стаялі нават бочкі з півам: а наўкола бочак туляліся, як аблудныя каты, маленькія аўстрыйцы з тоўстымі ад бруднае кавы жыватамі.

Кучка яўрэяў у доўгіх лапсардаках і з пэйсамі паказвалі адзін аднаму хмары дыму на захадзе і страшэнна размахвалі рукамі. Казалі, што ўсюды пачаліся бойкі: на Бугу, у Вужку, у Вусцы і ля Дзеравяна.

Ясна была чутна канонада. Хадзіла пагалоска, што расійцы абстрэльваюць з боку Грабава Каменку-Струмілаву, што бойкі ідуць уздоўж усяго Буга і што войска затрымлівае ўцекачоў, што імкнуцца ў сваю родную краіну.

Усюды панавала разгубленасьць і ніхто ня ведаў нічога пэўнага; меркавалі, што расійцы ізноў перайшлі ў наступ і спынілі свой адыход.

Патрулі палявых жандараў увесь час вялі якога-небудзь застрашанага яўрэя за тое, што той распускаў хлусьлівыя весткі, на гаўптвахту. Там гэтых няшчасных білі да крыві і пасьля пускалі з разьбітымі галовамі і са спаласаванымі сьпінамі да хаты.

І от у гэта пекла трапіў Швэйк і пачаў шукаць сваю маршавую роту.

Ужо на вагзале ў яго амаль ня вышаў конфлікт з этапным комэндантам. Калі ён падыходзіць да стала, дзе выдаваліся даведкі салдатам, што шукалі сваю часьць, нейкі капрал раптам зазлаваўся на яго, бо здалося, што Швэйк хоча, каб рота