Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Некалькі дзён пасьля пераходу Санок–Самбор з падпаручыкам Дубам зноў здарыўся выпадак.

Справа ў тым, што за Фэльдштэйнам 11-я маршавая рота сустрэла партыю кавалерыйскіх коняй, што накіроўвалася ў драгунскі полк у Садову-Вішню. Падпаручык Дуб і сам дакладна ня ведаў, чаго гэта раптам захацелася паказаць паручыку Лукашу, як ён езьдзіць конна; ён бяз дай-прычыны ўскочыў на каня, што неспадзявана панёс яго і ўскочыў разам з сваім коньнікам у лагчыну каля рэчкі, дзе падпаручык Дуб заграз у балоце так моцна, нібы гэта была кветка, якую знарок насадзіў туды спрытны агароднік. Калі з дапамогаю дошчак і вяровак яго адтуль выцягнулі, падпаручык Дуб ні на вошта ня жаліўся, а толькі ціха стагнаў, нібы яму прышоў скон. Таму яго адвезьлі ў штаб брыгады і палажылі ў лазарэт.

Праз два-тры дні ён так паправіўся, што доктар сказаў, што давядзецца толькі яшчэ разоў два памазаць яму ёдам плечы і жывот, пасьля чаго ён зноў можа вярнуцца ў сваю часьць.

Такім чынам, ён сядзеў цяпер у палкоўніка Гэрбіха і апавядаў яму пра розныя хваробы.

Пабачыўшы Швэйка, ён голасна крыкнуў, бо ён ведаў, што Швэйк зьнік пад Фэльдштэйнам.

— Ага, папаўся, галубок! Шмат хто вельмі хітра ўцякае, а яго яшчэ хітрэй варочаюць. Ты вельмі хітры Швэйк.

Да рэчы будзе заўважыць, каб наша апавяданьне было больш поўным, што, зваліўшыся з каня падпаручык Дуб крышку парушыў сабе мазгі; таму ия трэба дзівіцца, што ён стаў поруч з Швэйкам і, прызываючы ўсе нябесныя сілы на змаганьне з ім, закрычаў:

— Усемагутны, да цябе я малюся… пад гарматныя стрэлы… у бляску штыхоў… даруй нам перамогу… усемагутны божа… о дай нам… над гэтым паганцам… Кажы, дзе ты загінуў быў, падлюка? Што гэта ў цябе за форма?

Трэба яшчэ дадаць, што палкоўнік, які цярпеў так ад свае падагры, завёў у канцылярыі зусім дэмократычны лад. Розныя вайсковыя чыны, як няспынны паток зьмяніліся перад яго сталом, каб выслухаць думку палкоўніка пра яго распухлы палец на назе з пахам пракіслага бульёну. А таго дня, як боль