Старонка:Svejk.4.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

панурых ефрэйтараў, але такое боскае кары, як вы, пане ефрэйтар, — выбачце і не сярдуйце на мяне! — я яшчэ ня бачыў. Скажыце мне, што вас гняце, і, магчыма я магу вам параіць што-небудзь добрае, бо салдат, якога вядуць пад вартаю, заўсёды мае куды большую практыку, чым тыя, якія яго вартуюць. Або ведаеце што, пане ефрэйтар? Каб нам ня нудзіцца ў дарозе, раскажэце нам што-небудзь, напрыклад: ці прыгожы ваш край, ці ёсьць там рэчка, або возера, або руіны якога-небудзь замку, і якія паданьні зьвязаны з ім.

— Ну, гэтага даволі з мяне, — крыкнуў ефрэйтар.

— Шчасьлівы вы чалавек, — адазваўся Швэйк, — бо іншаму чалавеку ніколі нічога не даволі.

— Пачакай, ужо ў брыгадзе дадуць табе чосу, а я з табою ня буду кешкацца, — прамармытаў яшчэ ефрэйтар і зноў стаў нямы, як труна, ці магіла.

Наогул прыемнасьцяй за ўвесь час падарожжа было мала. Мадзьяр гаварыў з немцам нейкім зусім асаблівым чынам, бо ведаў па-нямецку толькі тры словы: «так», «і» і «што». Калі немец яму што-небудь тлумачыў, ён ківаў галавою і гаварыў: «так, так!», а калі той спыняўся, дык перапытваў: «Як?» і немец ізноў пачынаў трашчаць. Паляк трымаўся збоку, не зьвяртаючы ні на кога ўвагі, і займаўся толькі самім сабою. Ён смэркаў на падлогу і вельмі спрытна карыстаўся ў гэтай рабоце вялікім пальцам правае рукі; пасьля ён мэлянхолічна размазваў смаркачы па падлозе прыкладам карабіна і, нарэшце, акуратна абціраў запэцканы прыклад аб порткі і ўвесь час мармытаў сабе пад нос:

— Матка боска, матка боска!

— Ну, гэта яшчэ нічога! — зьвярнуўся да яго Швэйк. — А от на вуліцы «На Боішці» ў Празе ў адным сутарэньні жыў падмятач вуліц Махачэк, дык той смаркаўся на шыбу ў вакне і пасьля так спрытна размазваў смаркачы, што атрымваўся абраз, як Любуша вяшчуе пра наступную вялікую славу горада Прагі. За кожны такі абраз ён атрымліваў ад свае жонкі так, што ў яго вочы вылазілі на лоб, але ён ўсё-ж ня кідаў свайго