Старонка:Svejk.4.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хубы»: Але ён-жа з абурэньнем адкінуў на судзе абвінавачаньне, нібыта ён здраднік яго вялікасьці імпэратара…

— Гэты чалавек — поўны ідыёт, — сказаў маёру генэрал. — Апрануць на дамбе нейкага там возера расійскую вайсковую форму, якую невядома хто там пакінуў, і дазволічыць залічыць сябе ў партыю расійскіх палонных — гэта можа зрабіць толькі ідыёт!

— Дык дазвольце паведаміць, — дадаў Швэйк, — што я і сапраўды заўважаю, што ў мяне слабы разум, асабліва пад вечар…

— Ціха, асёл, — крыкнуў на яго маёр і зьвярнуўся да генэрала з запытаньнем, што зрабіць са Швэйкам.

— Няхай яго павесяць у штабе брыгады, — вырашыў генэрал.

Гадзіну часу пазьней канвой, што павінен быў адвесьці Швэйка ў Вояліцы, адвёў яго на вагзал.

У камеры Швэйк пакінуў пасьля сябе невялічкую памятку, надрапаўшы лучынкаю на сьцяне ў тры рады сьпіс усіх полівак, соўсаў і салодкіх патраў, што ён зьеў да таго часу, як яго прымацавалі ў дзеючую армію. Гэта было штосьці накшталт протэсту супроць таго, што яго цэлы дзень ні разу не накармілі.

Разам са Швэйкам, у штаб брыгады была накіравана паперка гэткага зьместу:

«Разам з гэтым накіроўваецца ў штаб брыгады радавы пяхотнага палка Швэйк, Язэп, дэзэртыр 11-ае маршавае роты.

Падстава: Тэлеграма469».

Канвой складаўся з чатырох чалавек і выяўляў мешаніну ўсіх народаў. Там былі паляк, мадзяр, немец і чэх; апошні ў чыне ефрэйтара быў прызначаны начальнікам канвою. Перад арыштаваным, сваім земляком, ён трымаўся гарда, прымушаючы яго на кожным кроку адчуваць яго вялікую перавагу. Калі на вагзале Швэйк папрасіўся ў патрэбную каморку, ефрэйтар груба адказаў яму, што той пасьпее яшчэ зрабіць, што яму трэба, пакуль яны даедуць да брыгады.