Старонка:Svejk.4.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маёр выцягнуў шуфляду стала, дастаў карту мясцовасьці і задумаўся… Фэльдштэйн ляжыць на адлегласьці сорак кілёмэтраў на паўдзённы ўсход ад Пярэмышлю, таму атрымалася загадка, якую нельга было вырашыць, якім чынам салдат пяхотнага палка Швэйк мог дастаць у 150 кілёмэтрах ад фронту расійскую вайсковую форму, бо фронт быў якраз на лініі Сокаль–Турцэ–Казлоў.

Калі маёр падзяліўся сваімі думкамі з генэралам і паказаў яму на карце тое месца, дзе Швэйк са слоў тэлеграмы прапаў колькі дзён назад, генэрал зароў, як бык, бо адчуў, што ўсе яго надзеі на вайскова-палявы суд расьсеяліся, як дым. Ён падышоў да тэлефону, пазваніў у вайсковую турму і загадаў зараз-жа прывесьці арыштаваната Швэйка ў кватэру маёра.

Перш чым яго загад быў выкананы, генэрал бяз ліку і меры страшэнна лаяўся і гэтым выказаў сваё незадаваленьне з прычыны таго, што ён не загадаў на свой страх павесіць Швэйка адразу без усялякіх допытаў.

Маёр супярэчыў і казаў нейкія дурніцы пра тое, нібы права і справядлівасьць заўсёды ідуць поруч. У доўгіх і красамоўных сказах ён гаварыў пра справядлівыя прыгавары наогул, пра судовыя памылкі і пра ўсялякія іншыя рэчы, што яму ў гэтую хвіліну прыходзілі на язык, бо пасьля ўчарашняе гулянкі ў яго шумела галава і яшчэ не працавала.

Калі нарэшце прывялі Швэйка, генэрал загадаў яму вытлумачыць, што мекавіта з ім здарылася і што значыць яго расійская форма.

Швэйк расказаў пра ўсе драбніцы, ілюстраваў сваё апавяданьне некалькімі прыкладамі са свае скарбніцы людзкіх няпрыемных здарэньняў. На пытаньне маёра, чаму-ж ён не сказаў усё гэта на судзе, як яго дапытвалі, Швэйк адказаў, што — праўду кажучы — ніхто яго не пытаўся, як ён дастаў сабе расійскую шынэль і што ўсе пытаньні білі ў адно: «Прызнайцеся, што вы добраахвотна і без усялякае прынукі апранулі варожую форму». Ну, а таму, што гэта адпавядала праўдзе, ён ня мог адказаць нічога іншага, як толькі: «Так, так… так… вядома… без ўсялякае