Старонка:Svejk.4.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на ім, а нават, магчыма, наадварот, бо пан Кардэраш, калі спрасонку варочаўся з боку на бок, асьцярожна чысьціў яго сваімі валасамі, як шчоткаю, і цыліндар пачынаў блішчэць, як новенькі.

Маёр, нарэшце, зразумеўшы, у чым справа, і ўвесь час тупа пазіраючы на Швэйка толькі і казаў:

— Не, ты прыдуркаваты. Такім чынам, я тут, а зараз пайду.

Ён устаў, падышоў да дзьвярэй і пачаў моцна стукаць, але перад тым, як яму адчынілі, ён яшчэ раз зьвярнуўся да Швэйка:

— Калі ня будзе тэлеграмы, дык цябе ўсяроўна павесяць.

— Вельмі дзякую, пане маёр, — адказаў Швэйк.- Я ведаю, пане маёр, што вы пра мяне вельмі турбуецеся, але калі вы набраліся тут на нарах зьвяркоў, дык ведайце, калі ён маленькі і з чырвоным задам, дык гэта самец, а калі знойдзеце ў сябе тольку адну гэтакую поскудзь і пры тым яна ня будзе такая доўжынькая з чырвонаю стужачкаю на жываце, дык гэта добра, бо ў іншым выпадку іх будзе пара, а гэта зараза множыцца вельмі хутка, яшчэ хутчэй, як трусы.

— Пакінь гэтыя гутаркі, — пахмура прамовіў маёр, як Швэйк адчыніў перад ім дзьверы.

У памяшканьні каравульнае команды маёр не зрабіў больш ніякае сцэны. Ён стрымана загадаў паклікаць рамізьніка і ў той час, як яго брычка трэслася па немагчымым бруку Пярэмышля, у яго ў галаве моцна засела думка, што засуджаны сапраўды зьяўляецца ідыётам, але ўсё-ж ён зусім нявінная жывёліна. Што-ж датычыцца асабіста яго маёра, дык не застаецца нічога іншага, як зараз-жа застрэліцца ў сябе на кватэры або паслаць да генэрала па шынэль і шапку, паехаць у гарадзкую лазьню, пасьля лазьні падсілкавацца ў рэстаране і нарэшце замовіць тэлефонна білет у гарадзкі тэатр.

Яшчэ не даехаўшы да свае кватэры, ён ужо спыніў свой выбар на апошнім варыянце.

Дома яго чакала маленькая неспадзяванка. Ён зьявіўся якраз у час…