Старонка:Svejk.4.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яму сьнілася, нібыта ўдзень ён выконвае абавязкі фэльдкурата, а з вечара служыць, замест Фаусьціна, якога Швэйк выкінуў з вакна трэцяга паверху, швэйцарам у готэлі. З усіх бакоў плылі на яго скаргі генэралу: то ён падсунуў даведвальніку светлавалосую, замест чорнай, то прыслаў замест разьведзенае інтэлігентнае жанчыны простую ўдаву…

Раніцою ён прачнуўся ўвесь, як мыш, мокры ад поту; у ягоным жываце было такое хваляваньне, як бура на моры, і яму здалося, што яго стары начальнік, ксёндз з Моравіі, у параўнаньні з ім, проста анел…