Старонка:Svejk.4.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў горла, і, каб фэльдкурат не пачаў старанна глытаць, яно-б усё расьцяклося па ім.

Толькі пасьля гэтай цырамоніі запыталіся ў фэльдкурата, як трымаў сябе прысуджаны, калі яму даваў ён духовую ўцеху. Фэльдкурат устаў і трагічным голасам сказаў:

— Ён звар’яцеў!

— Мусіць, добрая была духовая ўцеха, — засьмяяўся генэрал, і ўсе разам з ім голасна зарагаталі. Абедзьве жанчыны ізноў пачалі кідаць у фэльдкурата акуркамі.

На самым канцы стала драмаў на сваім крэсле маёр, што крышку перадаў. Але ў гэты момант сон ад яго адскочыў і ён жвава наліў дзьве шкляначкі лікёру, падышоў да фэльдкурата і прымусіў крыху зьбянтэжанага боскага служку выпіць з ім на «ты». Пасьля ён ледзь дабраўся да свайго месца і яго ізноў ахапіла прострацыя.

Пасьля гэтае шкляначкі фэльдкурат зусім заблытся ў сеці д’ябла, што распускаў на яго кіпці з усіх бутэлек на стале і з усіх поглядаў і ўсьмешак вясёлых жанчын, што палажылі перад самым яго носам свае ножкі на стол і сам Вэльзэвул выглядаў з прошваў і карункаў.

Да апошняе хвіліны фэльдкурат быў упэўнен, што справа ідзе пра яго душу і што ён — пакутнік. Гэта ён выказаў у прамове да абодвых ардынарцаў генэрала, якія аднесьлі яго ў суседні пакой на канапу.

— Сумнае, але ўзрушаючае відовішча, — казаў ён, — паўстае перад вашымі вачыма, калі вы з чыстым і ясным сэрцам успамінаеце рад славутых пакутнікаў, што аддалі сваё жыцьцё за веру і вядомы пад назваю: «мучальнікі». Вось і на маім прыкладзе вы можаце бачыць, колькі церпіць і зносіць чалавек, калі ў ягонай душы жывуць ісьціна і дабрадзейнасьць, што зьяўляюцца ягонаю зброяю і абаронаю ў барацьбе з грахом, у якой ён атрымлівае славутыя перамогі.

У гэты час яго перавярнулі тварам да сьцяны і ён адразу захроп.

Сон яго быў неспакойны.