колеру. А ў аднаго з дзяцей ножка была выкрыўлена зусім, як у аднаго радцы з магістратуры, што таксама хадзіў сюды. У другога было шэсьць пальцаў на назе, як у дэпутата, што заўсёды наведваўся ў гэты паграбок. І от уявеце сабе пане фэльдкурат, што туды хадзіла восемнаццаць такіх асоб, і ў кожнага з блізьняцоў была якая-небудзь прыкмета ад хожнага, ад усіх восемнаццаці, з якімі гэта Роза заставалася сам-на-сам у сваім пакоі або ў нумары. Нарэшце суд вырашыў, што цяжка ўстанавіць такі вялікі сьпіс бацькоў, і тады Роза зваліла ўсю віну на гаспадара і падала на яго ў суд, але той давёў, што з прычыны аднае опэрацыі ён ўжо больш дваццаці год імпотэнт.
— Тады, пане фэльдкурат, яе паслалі да вас у Ічын. Адгэтуль вынікае мораль, што хто за двума зайцамі пагоніцца, той і аднаго ня зловіць. Ёй трэба было спыніцца на кім-небудзь адным, а не казаць на судзе, што адзін з блізьнюкоў ад пана радцы, а другі ад пана дэпутата. Бо заўсёды-ж можна вылічыць, калі народзіцца дзіця. У такі і такі дзень я вось была з ім у нумары, а ў такі вось дзень радзілася дзіця. Зразумела, калі роды былі нормалыьнымі, пане фэльдкурат. А ў такіх гогэліках за пяцёрку заўсёды знойдзецца сьведка, напрыклад, дворнік або служанка, якія, прысягнуўшы, пакажуць, што вось той і той і з тэю і тэю ў нумары і што яна, калі яны сыходзілі з усходаў, гаварыла яму: «Ну, а калі будуць якія-небудзь вынікі?», а ён ей на гэта адказаў: «Ня турбуйся, котачка, я дзіця забясьпечу».
Фэльдкурат задумаўся і духовая ўцеха здалася яму цяпер вельмі нялёгкаю справаю. Праўда, ён ужо раней прыгатаваў плян таго, пра што ён меўся гаварыць: пра боскую літасьць у дзень страшнага суду, калі ўсе злачынцы ўстануць з магілы з вяроўкамі на шыі, і калі пакаюцца, дык будуць прыняты да праведных зусім так, як разбойнік з новага завету.
Ён прыгатаваў цудоўнае слова духовае ўцехі, што павінна была складацца з трох частак. Перш ён хацеў пагаварыць пра тое, што сьмерць на шыбеніцы лёгкая чалавеку, што зьмірыўся з богам. Вайсковыя законы строга караюць тых, што вінаваты ў здрадзе яго імпэратарскай вялікасьці, бацьку салдатаў. І таму кожны найменшы злачын супроць яго трэба разглядаць як