Старонка:Svejk.4.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перапыніць Швэйка фразаю, што ня мела ніякага дачыненьня да папярэдняе іхняе гутаркі:

— Так, так, мой каханы сыне. Міш небам і зямлёю ёсьць такія рэчы, пра якія трэба падумаць хрысьціянскай душы з надзеяю на боскую літасьць. Я прышоў падаць табе, каханы мой сыне, духовую ўцеху.

Ён змоўк, бо ўсё гэта ў яго неяк няскладна выходзіла. Яшчэ ў дарозе ён склаў плян прамовы, з дапамогаю якой хацеў прымусіць няшчаснага задумацца пра яго грэшнае жыцьцё і выпрасіць літасьці і жыцьця на тым сьвеце, што яму абяцае рэлігія, калі ён пакаецца і замоліць свае грахі.

Ён стаў меркаваць, што-б яму гэткае сказаць, але Швэйк папярэдзіў яго, спытаўшыся, ці няма ў яго папяросы.

Тое, што фэльдкурат Мартынец да гэтага часу не навучыўся курыць, было ўсё, што засталося ў яго ад ранейшага хрысьціянскага жыцьця. Цяпер ён прабаваў курыць цыгары, але яго ванітавала і ўсё выходзіла назад, у яго было такое пачуцьцё, нібы анёл-абаронца казытаў яго пальцам у горле.

— Я ня куру, мой каханы сыне, — з надзвычайнаю годнасьцю адказаў ён Швэйку.

— Гэта мяне вельмі дзівіць, — сказаў Швэйк, — я ведаў шмат фэльдкуратаў і ўсё яны дымілі, як бровар У Сьміхаве. Наогул, я не магу ўявіць сабе фэльдкурата, што ня піў-бы і ня курыў. Аднаго толькі я памятаю, што ня курыў, але затое ён жаваў тытун і, бывала, кажучы казаньне, заплёўваў усю катэдру… А вы адкуль самі, пане фэльдкурат?

— З Ічына, — упаўшым голасам адказаў фэльдкурат Мартынец.

— А вы, часамі, ня ведалі там нейкую Розу Гандэс, пане фэльдкурат? Яна пазалетась служыла ў вінным пограбе на Плятнэровай вуліцы ў Празе і падала на суд за алімэнты адразу на восемнаццаць мужчын, бо яна радзіла блізнята. У аднаго з гэтых дзяцей адно вока было блакітнае, а другое карае, а у другога адно вока шэрае, а другое чорнае. Таму яна вырашыла, што ў гэтай справе замешаны чатыры паны з тых, што хадзілі ў гэты паграбок і ў якіх былі вочы такога-ж самага