Старонка:Svejk.4.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лаяў салдатаў як праўдзівы афіцэр, а такіх знарок саджалі з салдатамі. Гэта былі, пане фэльдкурат, проста нейкія дурні; у унтэр-афіцэрскі кацёл іх ня прымалі, карыстацца салдацкім катлом ім дазвалялася таму, што яны не салдаты, а абедаць у афіцэрскім сабраньні іх таксама ня пускалі. У нас было такіх пяць чалавек у палку, і спачатку яны жывіліся адным толькі сырам з салдацкае крамкі, бо іх нідзе не кармілі. Так гэта цягнулася да таго часу, пакуль іх не застаў там паручык Вурм і не забараніў ім хадзіць туды, бо гэта ніяк не пасуе да годнасьці кандыдата на першы афіцэрскі чын хадзіць у салдацкую крамку. А што яны павінны былі рабіць? У афіцэрскую-ж крамку іх таксама ня пускалі. От так яны і віселі ў паветры і за дзён колькі яны тах змарнелі, так зьнябыткаваліся, што адзін з іх кінуўся ў Мальшу, а другі зусім уцёк з палка і праз два месяцы напісаў у казарму, што ён зрабіўся вайсковым міністрам у Мароко. Такім чынам іх засталося чацьвёра, бо таго, што кінуўся ў Мальшу, выцягнулі з вады яшчэ жывога. Бачыце, ён з страху забыўся, што ўмее плаваць і нават вельмі добра вытрымаў экзамены ў школе плаваньня. Яго адвезьлі ў больніцу, а там таксама ня ведалі, куды палажыць і якую коўдру даць яму: ці простую салдацкую ці афіцэрскую. З гэткага становішча знайшлі такі выхад, што зусім пакінулі яго бяз коўдры, а накрылі толькі аднэй просьцінаю. Дык ён ужо праз паўгадзіны стаў прасіцца назад у казарму. От гэтага чалавека і пасадзілі зусім мокрага ў маю камеру. Ён прасядзеў нешта чатыры диі і быў вельмі здаволен, бо яму давалі, праўда арыштанцкую, але ўсё-ж ежу і яна была яму кожны дзень забясьпечана. На пяты дзень па яго прышлі, праз паўгадзіны ён яшчэ вярнуўся па шапку і, плачучы з радасьці, гаворыць мне: «Нарэшце прышло вырашэньне нашай справе. Цяпер мы, кандыдаты на першы афіцэрскі чын, будзем адбываць пакараньне на гаўптвахце разам з афіцэрамі і абеды будзем мець з афіцэрскае кухні. Калі паны афіцэры наядуцца, дык нам астачу. А спаць мы будзем разам з салдатамі, каву таксама з салдацкае кухні будзем даставаць, і папяросы таксама атрымліваць як салдаты».

Толькі цяпер фэльдкурат настолькі апамятаўся, што мог