Старонка:Svejk.4.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДУХОВАЯ ЎЦЕХА

Фэльдкурат не ўвайшоў, а літаральна ўскочыў да Швэйка, як балерына на сцэну. Сум па райскім жыцьці, па райскай асалодзе і бутэлька белага віна зрабілі яго ў гэты момант лёгкім, нібы пёрка. І яму здавалася, што ў гэтую смутную хвіліну ён, набліжаючыся да Швэйка, набліжаўся да бога.

За ім зачынілі дзьверы, пакінуўшы яго са Шзэйкам сам-на-сам. Тады ён падышоў зусім блізка да салдата, што сядзеў на столку, і ўзрушана прамовіў:

— Мой любы сын, я фэльдкурат Мартынец.

Такі зварот ўсю дарогу здаваўся яму самым адпаведным і, так сказаць, бацькоўскі-шчырым.

Швэйк ветла падняўся, як мядзьведзь у бярлозе, патрос фэльдкурата за абедзьве рукі і сказаў:

— Вельмі прыемна. Маё прозьвішча Швэйк, ордынарац 11-ае маршавае роты 91-га пяхотнага палка. Наш кадр нядаўна перавялі ў Брук на Лейце. Дык прашу вас сядайце, пане фэльдкурат, і раскажэце мне, за што вас пасадзілі. У вас-жа афіцэрскі чын і вам трэба сядзець у афіцэрскай камеры. Дык чаму-ж вы тут? Тут і сяньнікі ўсе вашывыя. Здараецца, вядома, што часам іншы чалавек і сам ня ведае, у якую камеру яго трэба пасадзіць, але тады яго значыць пераблыталі ў канцылярыі. От мне самому, пане фэльдкурат, давялося сядзець арыштаванаму пры палку ў Будэёвіцах і да мяне раптам пасадзілі кандыдата на першы афіцэрскі чын, самі ведаеце, хто такі кандыдат на першы афіцэрскі чын, гэта ўсяроўна, як фэльдкурат ні сьвіньня, ні парася. Гэтага пасадзілі за тое, што ён