Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/218

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вісеў там. Балун, ні жывы, ні мёртвы, прыціснуў прыціснуў да грудзей маліцьвенік і пачаў заклінаць яе:

— У імя найсьвеншае тройцы, згінь, нечысьць, рассыпся, не чапай нявіннае душачкі.

— Балун, дубіна, кінь дурня строіць! З глузду ты зьехаў, ці дапіўся да чорцікаў? — сьціхавата пачулася з вуснаў прывіда. — Заткніся, табе кажуць, і ня будзі пана паручыка; я ўжо як-небудзь дацярплю да раніцы.

— Езус-Марыя! Ён хоча застацца тут да раніцы! — заёгліў Балун, кідаючыся на паручыка. — Гэта швэйкаў дух! Гэта швэйкаў дух!

— Ты што з глузду зьехаў, ці што, Балун? Што такое? — накінуўся той на свайго дзяншчыка.

Тады да яго наблізілася нейкая белая постаць, узяла пад казырок, выпучыла жывот і прагаварыла:

— Так што, пане паручык, дазвольце далажыць, ламачча я ня прынёс, а ў лесе нехта ўкраў у мяне адзеньне. Я, ведаеце, палажыў яго на мурашнік, каб мурашкі выбралі з яго вошы і гніды. Гэта, пане паручык, вельмі практычны спосаб. Мурашкі так вычышчаюць з яго ўсе вошы і іхныя яечкі, што сэрца радуецца… А потым, дазвольце сказаць, я вымыў у ручаі ногі і трохі прыкарнуў, а калі прачнуўся, дык майго адзеньня ўжо ня было. Я і пасаромеўся зьвярнуцца голым пры сьвятле, пане паручык, каб у нас ня было скандалу… Найпакорней прашу выдаць мне новы рыштунак і бялізну і адшушаць злодзея, які ўкраў у мяне мае мэдалі. Кажуць, некага з нашае роты забіла, пане паручык.

— Ты атрымаеш новы рыштунак, Швэйк, само сабою разумеецца, — сказаў паручык. — А ведаеш, Швэйк, мне ўжо многа з табою было клопату, але калі-б цябе папраўдзе забілі, мне было-б вельмі шкода.

— Так што, пане паручык, дазвольце далажыць, — лагодна ўсьміхнуўся Швэйк, — што я, значыцца, дзеля вас ня дам сябе забіць.

Тым часам Балун троха ачухаўся, і памацаўшы Швэйка, убачыўшы, што той курыць люльку, нарэшце паверыў, што гэта ня прывід. Ён расказаў Швэйку, якія ўрачыстыя пахарункі яму