Старонка:Svejk.4.pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было такое адчуваньне, быццам у яго щ целе кавалак лёду паволи спаўзаў ад галавы да ног.

— Дзе ён? Вы яго прынесьлі? — праз сілу прагаварыў ён.

— Пакуль што не, пане паручык. Ён яшчэ ў лесе. Шрапнэльным стаканам яму разьбіла галаву.

Паручык хуткім крокам крануўся за салдатам, у той час, як Балун, усё яшчэ галосячы і плачучы, стаў зьбіраць людзей, каб выкапаць магілу, а потым засьпяшаўся з імі сьледам за паручыкам.

На ўскраі лесу ляжаў забіты салдат; на ім былі толькі адны штаны, а над ім вісела на сучку жыкетка, на якой блішчалі тры мэдалі. Ногі забітага былі босыя, а боты стаялі трохі воддаль. Галава была зусім растоўчана і мазгі і кроў запырскалі ўсё наўкола. Паручык аглядзеў жыкетку з мэдалямі, якая бязумоўна належала Швэйку, і глухім голасам сказаў салдатам:

— Выкапайце яму магілу там, пад дубам.

Да горла яго падкочваўся жмак, на вочы выступілі сьлёзы; ідучы назад ён у думках паўтараў: — Значыцца, і Швэйк! Бедны Швэйк! — і яму здалося, што цяпер бліжэйшая чарга — па яго самога.

Балун позна вярнуўся з магілы, зыбаючыся, як хворы. Ён падагрэў свайму паручыку вячэру і, седзячы пры сьвечцы, дастаў маліцьвенік.

— Мы яму, таварышу залатому, паставілі на магілу бярозавы крыж: бо сьпіць, небарака ў неасьвенчанай зямлі, быццам жывёліна якая.

Паручык хутка ўклаўся, а Балун не пераставаў чытаць малітвы.

— Памолімся за дарагіх змарлых! Падай ім вечны мір і спакой, божа, і хай асьвеціць вечнае, ніколі ня блеклае сьвятло. Мір праху ягонаму…

І раптам брэзэнт, што вісеў над уваходам у бліндаж, прыўзьняўся, і ў бліндажы мільганула нейчая белая постаць.

— Найсьвяцейшая матка божая клакоцкая! Гэта-ж Швэйкаў дух! Ён не знаходзіць сабе супакою ў магіле! — застукаў зубамі Балун, адступаючы ў дальні кут, дзе спаў паручык. Белая постаць спынілася ля сьцяны і пачала шнарыць у ранцы, што