Старонка:Svejk.4.pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і спасныя, і Швэйк выразна бачыў, як яны, падаючы на зямлю, выцягвалі ножкі.

— Так што, — далікатна зазначыў Швэйк, — дазвольце запытацца, пане паручык, у вас таксама ёсьць вошы? Я з вялікім задавальненьнем нацёр-бы вае мазьзю з жывога срэбра, у мяне ёсьць цэлая баначка. Тады напэўна, пане паручнік, у вас таксама былі-б вошы, але толькі яны-б вас ня елі.

Паручык Лукаш з падзякаю згадзіўся з гэтаю прапановаю і ўвесь аддаўся ў спрытныя швэйкавы рукі, мужна церпячы гэтую козлытовую процэдуру.

Потым, узлажыўшы чыстую кашулю, ён адчыніў чамаданчык, і дастаўшы адтуль бронзавы мэдаль, працягнуў яго Швэйку са словамі:

— Вось табе, Швэйк, насі на здароўе, прашу цябе. Вазьмі сабе гэты мэталь «за храбрасьць», за тое, што не пакінуў свайго афіцэра ў небясьпецы.

— Ды вы і былі ў небясьпецы, пане паручык, — расьмяяўся Швэйк. — Яшчэ адзін дзень, і вошы вас зьелі-б жыўцом… Так што, дазвольце далажыць, я пайду ў лес па ламачча.

Расійцы ізноў пачалі страляць; быў ўжо вечар, а Швэйк ўсё яшчэ не вяртаўся з ламаччам. Ніколі яшчэ ён не адлучаўся так доўга. Паручык Лукаш паслаў Балуна шукаць яго ў бліндажох. Праз некаторы час Балун зьвярнуўся, перапалоханы і ўвесь у сьлёзах, цягнучы за сабой нейкага незнаёмага салдата. Ён паставіў яго перад паручыкам і заёгліў:

— Ах ты, гора якое! Швэйка-ж таксама болей жывога няма! Забілі нашага Швэйка, у лесе забілі…

— Швэйка? Хто забіў Швэйка? — закрычаў на Балуна паручык Лукаш.

Балун моўчкі паказаў на незнаёмага салдата; той працягнуў паручыку Лукашу бляшаны капсуль і сказаў:

— Маю гонар далажыць, гэта іменны капсуль таго ніжэйшага чына, якога нашыя знайшлі ў лесе забітым. Ад вашае роты, пане паручык, і наш пан падпаручык загадаў запытацца ў вас, ці не накіруеце вы каго паглядзець яго і ці не захочуць таварышы самі пахаваць яго.

Паручык Лукаш адчыніў капсуль; ніякае няпэўнасьці ня было — гэта было швэйкава пасьведчаньне асобы. У Лукаша