Старонка:Svejk.4.pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

днямі будуць сядзець над раўкамі. Яна такая далікатная, як малады гусак, і ня будзе дзёрці.

— Маўчы, Швэйк! — прасіпеў паручык Лукаш і, зьвяртаючыся да салдатаў, упалым голасам сказаў: «Далажэце пану палкоўніку, што ў нас ужо трое сутак няма ні хлеба, ні пайка, ні гарачай стравы, ні нават консэрваў. Далажэцэ яму, што ў нас выходзяць агнястрэльныя прыпасы і што я ані з кім не магу наладзіць сувязі па тэлефоне. Далажэце яму, што я раздам гэту клёзэтную паперу, як перасьціхне страляніна з няпрыяцельскага боку; цяпер-жа папера салдатам непатрэбна.

Балун заламаў над мяшкамі рукі; салдаты рыхтаваліся ісьці назад, а Швэйк пасьпяшыў замацаваць паручыкавы словы.

— Вы бачылі, браткі, — сказаў ён, — як лупіць па нас маскаль? Дык от, скажэце палкоўніку, што ў нашых хлапцоў з пераляку так зьляпіла задніцы, што пярынкі туды ня ўставіць. Скажэце яму, што ў нас наогул да ветру ня ходзяць і што…

— Швэйк, заткніся! — раззлавана крыкнуў паручык.

І тады Швэйк, зьвяртаючыся да паручыка Лукаша, сказаў мякка і лагодна:

— Мяне зусім нават ня зьдзіўляе, пане паручык, што гэтая клёзэтная папера вывела вас з сардэчнае роўнавагі. У мяне з такою дрэньню таксама аднаго разу былі вялікія няпрыемнасьці. Гэта было, асьмелюся далажыць, калі я служыў вучнем у аптэкарскім складзе ў пана Какошкі. У абедзены час я заўсёды заставаўся там адзін, затым, што прыказчыкі ішлі абедаць, а гаспадар пісаў лісты ў сябе ў канторы. І вось прыходзіць аднаго разу жанчына і пытае крэму на рукі. Я паглядзеў у скрынку — крэму няма. Я і кажу: «Крэму цяпер няма», і яна пашла. Але-ж стары Какошка выглянуў з канторы і пытае: па што прыходзіла жанчына, а калі я яму растлумачыў, ён мне кажа: «Так, Пэпі, ты не павінен адказваць. Калі чаго-небудзь няма, дык прапануй што-небудзь падыходнае. Бо, уласна кажучы, усё гэта адно і тое-ж. І даў мне аплявуху. Вось аднаго разу ў абед прышла адна дама і кажа: «Дайце мне пяць пачкаў клёзэтнае паперы». А ў нас раніцою якраз уся вышла, і новае мы яшчэ не атрымалі. Толькі я хацеў быў ёй гэта сказаць, як у тую-ж хвіліну згадаў свайго гаспадара, дый кажу: «Клёзэтнае паперы ў нас цяпер няма, пані, але шкляное і наждачнае паперы ў нас ёсьць усе ну-