юць найдужэйшых людзей з Боўзава і ягоных ваколіц дужацца з тымі за знагароду на пяцьдзесят крон. І тады на вячорны паказ прыехалі нават тыя, хто жыў за тры гадзіны язды ад гораду, і мне давялося залажыць чэмпіёну Нямеччыны такі гальштук, што ён паляцеў потарч носам. А пасьля паказу ўсе тры чэмпіёны напіліся ў шынку і п’яныя зьбілі дырэктара, што ён ім надта мала заплаціў, ды тае ночы сабраліся і паехалі. Раніцай я калю за каламашкаю дровы, і раптам дырэктар Шымэк кліча мяне, каб я на хвіліну прышоў да яго. У каламажцы сядзіць нейкі незнаёмы пан; ён устае, падае мне руку і кажа: «Дазвольце пазнаёміцца: Тухічэк, тутэйшы мясьнік. Мне вельмі хапцелася-б, пане чэмпіён, паспрабаваць з вамі, якая ў мяне ёсьць сіла». У мяне аж у вачох пацямнела. Дзіва! Мужчына, здаровы, як бугай. Рукі тыя, рукі — як лапаты, ногі тыя, ногі — як бярвеньне. Узяўся я гэта за ручку дзьвярэй і кажу: «Што-ж вельмі прыемна. Але ці застрахаваліся вы на выпадак сьмерці, пане Тухічэк? Ці паклапаціліся вы пра жонку і дзяцей? Бачыце, я прынпыпова не ўжываю небясьпечных прыёмаў, дужаючыся з аматарамі, але ніколі нельга ведаць, што можа стацца!» Пан Тухічэк замаркоціўся, а дырэктар падміргівае мне, каб я вышаў разам з ім. І от за каламажкай пан Тухічэк, саромяючыся, пачынае: «Бачыце, пане чэмпіён, што вашых спосабаў і трукаў… Паслухайце, дайцеся мне палажыць вас». Я, вядома, страшэнна абражаны і кажу: «Ды што вы сабе думаеце, шаноўны васпане? Я — чэмпіён Эўропы, і павінен дазволіць вам палажыць мяне на абедзьве лапаткі? Мне даводзілася дужацца са Шмэйкалем, з Фрыштэнскім, Штэйнбахом, Цыганевічамі і нэграм Цыпсам, і ўсім ім я паказаў, пачом хунт ліха. Што-ж, па-вашаму, слава мне дарма прышлася, што я яе ні за што ні праз што павінен аддаць вам?» А ён нават рукі злажыў. «Пане чэмпіён, — кажа, — вы адно зразумейце: вы адгэтуль паедзеце, і ў газэтах пра гэта не напішуць, а я-ж тутэйшы, і мяне засьмяюць да сьмерці — вы нашых боўзаўцаў ня ведаеце. Ну, ласкай прашу вас, дайцеся мне падужаць вас, і я вам яшчэ дадам пяцьдзесят крон і заплачу за вас ў шынку за ўвесь час, што вы тут прабудзеце». Ён тут-жа запрасіў мяне пасьнедаць з ім, так што нарэшце такі я згадзіўся, што ён паваліць мяне, але я ўмовіўся, што гэта не павінна раней быць, як на шаснаццатай
Старонка:Svejk.4.pdf/205
Выгляд