Старонка:Svejk.4.pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён адразу паехаў у капуцынскі манастыр і там маліўся і зьняўся на фотографіі, і такая ілюстрацыя была ў часопісі «Сьветазар». А ў Добжычы за старшыню Саюзу вэтэранаў быў нейкі Лукеш, бляхар, які пачуў пра гэту ілюстрацыю і наўмысьля прыехаў ў Прагу купіць сабе гэты нумар «Сьветазара». І ён ня мог нават дапіць піва, — так шкода стала яму нашага імпэратара, калі ён убачыў старэнькага такім згорбленым і расчуленым. Лукеш ад гэтага пачаў ікаць, і адзін з прысутных параіў яму зьесьці жменьку солі з салянкі. Потым, калі ў яго забілі на фронце старэйшага сына, а другі вярнуўся бяз рукі і з высмаленымі вачыма, ён павесіў гэты портрэт у клёзэце, і яго забралі жандары. Цяпер ён, кажуць, у Пэрэзіенштадзе.

— А ўсё-ж такі было-б куды лепш, каб цары біліся паміж сабою адны і не чапалі сваіх падданых, — не пакідаў пра сваё Брэчка. Ім ня трэ’ было-б страляцца з пісталетаў, нават шаблямі рэзацца, калі яны ўжо так баяцца крыві. Яны маглі-б проста дужацца францускім спосабам або новым стылем, як нашы барацьбіты Шмэйкаль і Фрыштэнскі, і гэта было-б таксама някепска.

— Не, браце, куды гэта варта, — шчыра запярэчыў Швэйк. — Калі цары распачалі паміж сабою калатнечу, дык яна можа быць вырашана толькі ў сумленнай бойцы, у якой нельга жульнічаць і ў якой бярэ ўдзел столькі людзей, што яны ня могуць змовіцца ні ў адным якім шальмоўстве. Калі я быў у шпіталі, побач са мною ляжаў нейкі Пэпі Шкура. Ён быў за артыста вар’етэ, куплетыстам салёнаў і, калі ня краў, дык разьяжджаў па белым сьвеце з вандроўным цыркам. Ён умеў рабіць наўдзівосныя штукі з картамі, глытаў шпагі, еў пакульле, што гарэла, забіваў сабе ў рот шасьцідзюймовыя гвазды, але лепш за ўсё ён умеў красьці; апрача ўсяго гэтага, ён быў барацьбітом па францускім дужаньні. І от аднаго разу ён расказаў мне свае прыгоды, і пры гэтым адна рэч моцна засела ў мяне ў галаве. А расказаў ён мне прыблізна от што: «Я ў той час заляцаўся да нейкай Ганны Чадовіц, і было ў нас дзіцё. Гэта была надзвычай прыгожая жанчына, графскага роду, дачка нейкай нямецкай княгіні, але ў апошнія часы яна займалася ў Ёзыфаве простытуцыяй. Ну, от я вязу тачыльнае кола, а яна калясачку, і мы такім парадкам падарожнічаем з Ічына ў Турнаў. Там яна нечым мяне