ўжывалі на пэўную мэту, лаючы ідыётаў, што іх пісалі і вадзілі народ за нос.
У акопах узьніклі раптам нейкія чуткі, і сярод салдат было шмат такіх, што гатовы былі пашыраць самыя відавочныя недарэчнасьці. Аднак усё, што мела на сабе пячатку айчыннае вытворасьці, хутка прымалася і мела посьпех; пра яго гаварылі і абмяркоўвалі яго з усіх бакоў. І тая акалічнасьць, што ў Швэйка былі часам навіны, пачутыя праз паручніка Лукаша, а таксама прыдуманыя непасрэдна ім самім, стварыла яму ў акопах вядомае рэномэ і забясьпечвала давер’е нават самым немагчымым ідыёцтвам, што ён распаўсюджваў. Так, аднаго разу ён абышоў акопы з гэткай навінаю:
— Браткі, дванаццатая рота зробіць раніцою дэмонстрацыю супроць расійцаў. Сьпярша хацелі прызначыць на гэту справу нашу, але я прапанаваў палкоўніку дванаццатую, таму што яна ўсяроўна на ладан дыхае.
— Ну, дзякую шчыра, ня соладка ёй будзе, — заўважыў капрал Рыціна, земляроб з-пад Коліна. — Калі я быў на сэрбскім фронце, наш батальён выкінуў таксама такую вар’яцкую штуку супроць няпрыяцельскіх акопаў. Праз дзесяць хвілін ад яго не засталося і паловы, і двое сутак давялося капаць магілы. Я ведаю, сам палкоўнік з свайго бліндажа і носу не пакажа; ён падтрымлівае ваяўнічы дух за наш кошт. Які ва ўсім гэтым сэнс, скажэце вы мне, калі ласка?
— Пан палкоўнік знайшоў, што мы гэтым самым пакажам расійцам, што мы іх не баімся, — растлумачыў Швэйк.
— Вядома, яму і няма чаго іх баяцца, — уставіў свае словы радавы Брэчка, што быў да мобілізацыі за цесьлю. — Браткі, вы і ў вочы ня бачылі, што ў яго за бліндаж. Ён ззаду рэзэрваў, і жыве ў ім ён усяго адзін. Бліндаж выкапаны на глыбіні ў пяць метраў, і столь зроблена з паложаных накрыж бярвеньняў, а зьверху на іх — мяшкі з пяском, а потым яшчэ маскіроўка — гной і зялёныя галуны. Палкоўнік баіцца, што на яго могуць скінуць бомбу з аэропляну. І от, у гэтай нары ён сядзіць, як рудая мыш, а нам ён плешча пра «ваяўнічы дух».
— А ці ведаеце, даражэнькія, што была-б за любата? Каб наш пярдун вышаў біцца адзін-на-адзін з пярдуном, што командуе рускімі, — увязаўся ў гаворку ефрэйтар Трыка, цесьля з