Старонка:Svejk.4.pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ашукаў мяне. Ён упэўніваў, што гэта золінгенская сталь, а яна мяккая, як волава.

Паручнік Лукаш сыйшыў уніз і, убачыўшы, якія патугі аддаваў Швэйк, каб наддаць чалавечы выгляд кавалку дрэва, мімаволі ўсклікнуў:

— O sancta simpicitas![1]

І Балун так ніколі і не зразумеў, чаму Швэйк запытаўся ў яго праз дзесяць хвілін:

— Слухай, няўжо нам выдалі гэтак шмат сьлівавіцы, што наш паручнік з самага ранку п’яны?


У акопах да жахлівасьці ня было чаго рабіць. Людзі мадзелі без работы і пры жыцьці гнілі, ня могучы ацерабіцца ад вошай, што елі іх, і захлынаючыся ў брудзе. Ня было як ні мыцца, ні стрыгчыся, ні галіцца. Тыя, што стаялі недалёка ад якое-небудзь крынічкі, маглі лічыць сябе за шчасьлівых, таму што ў іх прынаймней ня было недахопу ў вадзе, а тыя, якім да вады было далёка, звыкліся абыходзіцца і без яе, бо хадзіць па ваду азначала пэўную сьмерць. Манерка вады аплачвалася літрам чалавечае крыві — вада была дарагою, а кроў — таннаю.

Апошнія пробліскі чалавечнасьці і розуму, што заставаліся яшчэ ў салдат, гасьлі, як іскры ў попеле; пачуцьці прытупляліся, людзі рабіліся абыякімі да ўсяго і цікавіліся адно двума рэчамі: ежай і сном.

У Карпатах мне давялося спаткаць аднаго салдата, якога я даўней ведаў жвавым і варушкім; але ў акопе ён спаў па дваццаць дзьве гадзіны на суткі, а рэшту дзьве гадзіны ён ня спаў адно затым, што яго пасылалі ўначы на варту.

На адкрытым месцы было небясьпечна, і салдаты цэлымі днямі ня вылазілі з акопаў; загэтым Швэйку не заставалася нічога іншага, як поўзаць па ходах з акопа ў акоп і весьці гутарку пра сучасны момант.

Пра заключэньне міру не магло быць і гутаркі, і ніхто не даваў веры гэткага гатунку паведамленьням; газэты выкідалі ці

  1. О, сьвятая прастата!