Старонка:Svejk.4.pdf/199

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтае памяшканьне было дужа глыбока пад зямлёю, так што давялося спусьціцца некалькі прыступак уніз; капітан, што кагадзе вышаў адгэтуль, пакінуў, як сапраўдны джэнтльмэн, на стале сьвечку, што гарэла, якую, аднак, памкнуўся забраць з сабой ягоны дзяншчык, і не бяз гордасьці сказаў паручніку Лукашу:

— Цалюткі тыдзень капалі яго ўдзень салдаты, а начамі рабілі столь. Але гэта навалач, маскалі, укакошылі ў гэты час трох чалавек і штосьці чалавек шаснаццаць паранілі. За тое цяпер ужо тут няма чаго баяцца знарадаў. Бо афіцэр павінен быць у надзейным месцы ці няпраўда, пане паручнік?

Кажучы гэта ён паціснуў паручніку Лукашу руку і пашоў.

Паручнік Лукаш вышаў паглядзець, ці пастаўлена варта. Варочаючыся, ён пачуў, як Швэйк тлумачыў Балуну:

— Трэба будзе яму расстарацца дошкі, каб падкласьці пад сябе. Тут надта вільготна, са сьцен так і цячэ, і ён можа схваціць тут раматус. Давядзецца ’шчэ расстарацца стружак і зрабіць яму мяккую пасьцель; каб…

— Езус-Марыя, як мы тут будзем жыць? — перапыніў яго балуноў голас. — Божухна літасьцівы, гэта-ж сюды ніякая паходная кухня не даедзе!

Паручніку ў гэты момант усё на сьвеце спрыкрыла. Ён кінуўся на невялікую кучу стружак, што засталіся ад ягонага папярэдніка, накрыўся з галавой коўдраю і прамармытаў:

— Ліха яго ведае, што мне рабіць? Застрэліцца ці пайсьці і здацца ў палон?

Ён спаў надзвычай дрэнна, варочаўся з боку на бок і ўвесь час уцякаў ад нейкіх прывідаў, што гналіся за ім па вялічэзных скалах. Раніцою, разьбіты і знэрваваны, ён загадаў Балуну пададь кавы і вышаў з кубкам з бліндажа. Унізе на дне рова, сачыўся танюсенькім струменчыкам ручай; на ягоным беразе сядзеў удалы ваяка Швэйк і выразаў нажом фігуркі для млына, які ўжо весела круціўся і грукацеў у вадзе. Заўважыўшы паручніка, ён устаў, крыху нядбайна аддаў чэсьць і прамовіў:

— Жадаю добрай раніцы! Так што, дазвольце сказаць, кожны павінен аздабляць свой хатні прытулак, як пісалі ў часопісі «Сямейная ўтульнасьць». Але ў мяне ножык ужо занадта тупы, пане паручнік. Басьняк, у якога я купіў яго, адным словам