Старонка:Svejk.4.pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Армія, што абаранялася, часова ўмайстроўвалася ў кватэрах пад зямлёю; армія, што наступала, вымушана была, таксама часова, браць з яе прыклад.

Тэатр ваенных дзеяньняў ператвараўся ў фруктовы сад, з многімі платамі, за якімі стаялі вартаўнікі, і на кожным дрэве — абмазаны птушыным клеем прут; не ставала ўсяго надпісаў на платох: «Пабочным уваходзіць строга забараняецца». І вартаўнікі аж да тых дат вартавалі свой і суседаў плот, пакуль не прыходзіў загад вылезьці з садоў і ўзгрэць гэтага самага суседа. Каб салдаты не сумавалі, іх пасылалі на выведкі, адкуль ніхто не вяртаўся, або наладжваліся дэмонстрацыі, пры якіх заўсёды гінула колькі чалавек. Але гэта ня мела ніякага значэньня, таму што з радзімы рэгулярна пасылаліся ў полк маршавыя батальёны і падрастала моладзь, так што не патрабавалася ўстанаўляць асобыя тэрміны, калі забаронена паляваньне на людзей, як гэта робіцца ў сакавіку для зайцаў.

Людзі хаваліся пад зямлёй, як іхныя далёкія прашчуры, троглёдыты, і павольна, але верна ператвараліся ў зьвяроў; на офіцыйнай мове гэта звалася «позыцыйнай вайною».

Таму, калі ў батальён 91-га палка прышла маршавая рота, каб папоўніць убыль людзей, нікога ня зьдзівіла, што ў адзін з бліжэйшых дзён быў прызначаны агляд і паверка казённае маемасьці і зброі — процэдура, якую паручнік Лукаш прарабляў са слоўмі:

— Яна ў цябе заражана? Ладунак яшчэ ходзіць? Ну, добра, марш!

Але афіцэры ў іншых ротах дзёрлі горла:

— Гэта ты называеш «вычысьціў вінтоўку»? Езус-Марыя, я цябе, падлюгу, загадаю падвязаць! Бібікі б’еш траха ня два тыдні, а вінтоўка ў цябе іржавая. На выпадак чаго, я табе пакажу, дзе Макар козы пасе!

Паручніку Лукашу ўсё было абыякавым. У яго даўно ўжо склалася перакананьне, што ўся гэта вайна — марнасьць, і што яна зьяўляецца адно бязмэтным зьнішчэньнем маемасьці і людзей. Загэтым ён выконваў свае абавязкі, як неабходнае зло, якога нельга пазбыцца. Ён зрабіўся абыякавым да ўсяго навакольнага і адчуваў сябе душэўна разьбітым; бруд атручваў, вечна адна і тая самая гутарка з афіцэрамі спрыкрала, як горкая рэдзька. Ча-