Старонка:Svejk.4.pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзьве кроны, што я пазычыў табе, калі ты выяжджаў. Тады мне не давядзецца пераносіць гэты доўг у новую запісную кніжку. Гэта ў мяне сьпісана. У мяне сьпісваюцца на год па дзьве кніжкі, і твае дзьве кроны я пераносіў за трыццаць год роўна шэсьдзесят разоў. Таму гані грошы, Рыгор!» Так што, пане паручнік, дазвольце далажыць, што пасьля гэтага ўкола я таксама доўга не забудуся пра наступніка эрцгэрцога Карла.

Раніцою Швэйк заўважыў, што ў яго з левага боку на грудзях зьявіўся вялікі нарыў; і, паказваючы яго Ванэку, які параіў яму рабіць халодныя прымочкі; Швэйк, нікога не называючы, ляконічна прамовіў:

— Быдля! Набраўся так, што коле людзей, якія пралівалі за яго сваю кроў!