Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нацыя- наладзілі з гэтае прычыны на Софійскай высьпе мітынг протэсту, і іхняя лідэрша, Франя Зэміна, эганьбіла гэткі проект, як учынак, няварты младачэскага дэпутата. Так што пану бургомістру давялося ў сваёй спальні павесіць гэту карціну, насупроць портрэту Гаўлічэка-Бароўскага з надпісам:

Улюбёны колер мой? — Чырвоны з белым
І моц са шчырасьцю за спадчыну ў мяне!
Спакушвайце і страшце чым папала,
А здраднікам ня буду я ніколі!

— Ах, Швэйк, чаго-чаго ты, браце, ня ведаеш! — паціскаючы плячыма, сказаў паручык Лукаш. — Ты мог-бы зрабіцца рэдактарам «Інтымнае Прагі».

— Ніяк не, пане паручык, я нічога ня здумляю з галавы, а ўсё гэта я ведаю спрактыкаваўшыся. Хто-небудзь раскажа, а я матаю, на вус; іншым разам і ў газэце прачытаю. Ну, а памяць у мяне добрая, — апраўдваўся Швэйк. — От, да прыкладу, пане паручык, жыў у Бжэўнове адзін домаўласьнік, па прозьвішчы Нікль, і былі ў яго два сына. Меншы, праўда, зьбіраўся даць драла ў Амэрыку і напярэдадні свайго ад’езду пазычыў у брата дзьве кроны, дакляраваўшы яму аддаць іх на заўтрае раніцою. Ае заўтра раніцай ён пра гэта неяк забыўся і так і паехаў. Міналі гады, стары Нікль перадаў дом свайму старэйшаму сыну, калі той ажаніўся, а сам стары жыў з выдзелу. І мінула ўжо трыццаць год, як абодва браты ня бачылі адзін аднаго ў вочы, і тады іхны стары бацька памёр. Пахавальная калясьніца стаяла ўжо ля пад’езду і поп чытаў апошнія малітвы, як неўспадзеўкі пад’яжджае да дому фіякр; з экіпажу вылазіць паважны, грузны мужчына і ўсходзіць па ўсходах. Ніхто яго як быццам ня ведае і не пазнае, пакуль ён ня ўкленчыў каля труны на калені і не пачаў плакаць: «Ах, бацька, бацька! От якім мне давялося яшчэ раз убачыць цябе!» Ну, тады добрыя людзі скемілі, што гэта Рыгор Нікль, які ўцёк у Амэрыку, і сьвяшчэньнік зараз-жа трымаў слова пра мудрасьць боскую, што ў час прывяла сына да бацькавае труны. Але як адно сьвяшчэньнік скончыў сваё слова, старэйшы Нікль, Алёіз, дастаў з кішэні запісную кніжку і кажа амэрыканцу: «Ты вярнуўся якраз у час, каб аддаць мне тыя