Старонка:Svejk.4.pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нажы, відэльцы і лыжкі і налілі нам крупніку. Мы яго схлёбалі, а кадэт увесь час стаяў над нашай душой. Пасьля крупніка падалі смажаную сьвініну, надта малыя порцыі; мы ўзялі ўсе па маленькім кавалачку, так што палкоўнік прапанаваў нам узяць яшчэ, але кадэт нам падміргнуў, што ня трэба. Але я ўсё-такі палажыў сабе тры кавалачкі, і тады кадэт штурхнуў мяне пад сталом нагою. Я ўскочыў і сказаў: «Я павінен быў узяць яшчэ, таму што пан палкоўнік захацеў так. Пан палкоўнік — мой старшы начальнік, і калі ён загадае, я ўсё гэта адзін убяру. Мне сягоньня сам цар-наступнік паціскаў руку, і я павагі да чыну не парушу!» Бульбы і капусты я сабе таксама наклаў столькі, што паны афіцэры аж вочы вылупілі, а я адно падумаў: «Глядзеце, хлопцы, што можа праўдзівы гэрой!» На трэцяе падалі цяляціну і смажаных куранят з зялёным гарошкам, але гэта было адно паном афіцэрам. Запівалі ежу півам і віном, а на дарогу нам усім налілі ў пляшкі рому. Ром я ўжо выпіў і нікому не пакінуў ані кропелькі. Але маю руку, што паціскаў учора ягоная імпэратарская вялікасьць цар-наступнік, можа нюхаць кожны, хто захоча; прынаймней, у вас назаўсёды застанецца ў памяці гэта.

А ўвечары, калі Швэйк дакладваў паручыку Лукашу пра тое, як прашоў парадны полудзень, ён з жалем у голасе дадаў:

— Так што, пане паручык, дазвольце заўважыць, што мне хацелася-б прычапіць хоць адну мэдаль да самай скуры так, як гэта зрабіў цар-наступнік, але ўсё-такі я быў вымушан выцягнуць шпільку, бо надта-ж ўжо шчымела. Бо такая-ж памяць была-б вельмі прыемнаю. От, напрыклад, у Празе быў адзін бургомістр, ня памятаю, як яго прозьвішча, якога, калі ягоная імпэратарская вялікасьць апошні раз быў у Празе, запрасілі на нарадны полудзень у Градшыне. Бургомістр быў у фраку, белай камізэльцы, крухмальнай сарочцы. І от, палуднуючы, шануючы вас, урабіў камізэльку маёнэзам, а крухмальную сарочку на грудзёх заліў каваю. А калі ён прышоў дадому, дык загадаў паклікаць чырвонадрэўца, заказаў у яго багатую пазлацанаю рамку і заставіў сарочку і камізэльку ў рамку пад шкло. Ён хацеў павесіць гэту карціну пад портрэтам Яна Гуса ў ратушы, каб у Празе захавалася памяць пра яго і каб настаўнікі вадзілі туды вучняў, каб тыя бачылі, як выглядаюць плямы ад кавы, што піў наш імпэратар, і ад маёнэза, што наш імпэратар еў. Але нацыя-