Старонка:Svejk.4.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рах будуць біць вошы. А ў мяне там назначылі спатканьне з наступнікам трону, ягонаю імпэратарскаю вялікасьыцю эрцгэрцогам Карлам. Ён прыедзе туды і будзе са мною проста раіцца, як яму кіраваць краінай і ці не заключыць яму сэпаратны мір з Расіяй. Сяброўства з Вільгэльмам яму ўжо спрыкрала, і затым ён надта хоча пасябраваць са мной.

Наступны дзень належаў да тых, калі Швэйк зьведаў найвышэйшае шчасьце і навышэйшую радасьць. Вярнуўшыся з Падгужы, ён сам апавядаў пра падзею так:

— Разьдзелі мяне, браткі, там саўсім, як і вас, і паставілі пад халодны душ. Потым адзін ефрэйтар з санітараў выгаліў мне машынкай усе валасы на целе, пад пахамі і ўсюдах. Машынка надта-ж шчакатала ды рвала валасы, але ад вошай — гэта першы сродак, такі-ж самы, як ад вараньня высечы ўвесь лес… Потым я вымушан быў аддаць свае транты ў нейкую капцільню, дзе мне сьпяклі папружку, пра якую я забыўся ў нагавіцах. Транты нашы выкідалі ў вузлох, і мы ўсе адзін перад адным кідаліся на іх, каб ня сьвіснулі іншыя. На мой шынэль саўсім ўжо налучыўся нейкі басьняк, так што давялося зьехаць яму поўху. Нарэшце прышоў нейкі пан падпаручнік і прачытаў сьпіс, каму паказвацца ягонай імпэратарскай вялікасьці. Я гукнуў: «Тут!», і ён адвёў нас усіх на асобнае месца пад дрэвамі, каб мы не мяшаліся з тымі, у каго ёсьць вошы. Потым паставілі наперадзе актар, выклікалі музыку, фэльдкурат адправіў набажэнства, скомандавалі: «На малітву, шапкі далоў!» і паказаўся наступнік, эрцгэрцог Карл.

— Браткі, — апавядаў далей Швэйк, — з яго добры кіраўнік — адразу спадабаўся, як толькі я яго ўбачыў; а калі ён падышоў да мяне, дык здаўся яшчэ больш сымпатычным — ужо занадта добры ішоў ад яго дух: мешаніна сьлівавіцы з ромам ці коньяком. Ён вельмі прыстойны малады чалавек і, як відаць, дэмократ; прыйнамней, ён не саромеўся піць ром, хоць адно самы найлепшы ямайскі. Потым адзін пан капітан прачытаў па паперцы, што кожны з нас зрабіў гэройскага, і сказаў што на вайне перамагае той, у каго найбольш моцныя нэрвы і больш ваенных нэрваў. Пасьля скомандаваў: «Вочы на-пра-ва!», і мы пачалі глядзець на наступніка, як ён будзе чапляць мэдалі. Яны ўсе ляжалі ў