Старонка:Svejk.4.pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мацца часу. Калі я адбываў вайсковую павіннасьць у Будэёвіцы, дык да нас меўся прыехаць нейкі генэрал-лейтэнант, што командаваў нашым корпусам і надумаўся зрабіць агляд нашага палка. Ён хацеў і загадаў, каб полк пастроіўся на пляцы аб адзінаццай гадзіне раніцы, а напярэдадні ён нават вызваліў нас ад заняткаў, таму што любіў, калі салдаты выглядалі бадзёра і вясёла. А наш палкавы камандзір загадаў батальённым падрыхтаваць полк да дзесятай гадзіны. Тыя, каб не прамахнуцца, назначылі ротным на гадзіну раней, а дзевятай. Ротныя вялелі ўзводным пачынаць а палове восьмай, узводныя аддзялённым — а шостай, а тыя, каб не спазьніцца, пагналі нас ўжо а палове пятай. Справа была, пане паручык, у час касавіцы, перад самымі манэўрамі, і сонца так і пякло. Іхняя дастойнасьць зьявіліся роўна ў адзінаццаць, а нашы малайцы стаяць са ўсім ашалелыя, даўбешка даўбешкай, таму што з паловы пятай прастаяць, ведаеце, таксама ня жарты! Сем чалавек ужо абамлела бяз прытомнасьці ды чатырох паслалі ў шпіталь. Пане корпусны командзір ім сам у рот коньяк уліваў, таму што ў яго ў кожнай сумцы пры сабе было па пляшцы. Як убачылі гэта хлопцы з трэцяга батальёну, дык усе разам страцілі прытомнасьць і ачунялі толькі тады, калі абедзьве пляшкі апаражніліся, і тых, хто аслабеў, пачалі паліваць вадою з пажарнае кішкі.

Папалуднаваўшы, Швэйк сядзеў на калодачцы за хлевам; двух чалавек моцна трымалі яго за рукі, двое — за ногі, а Юрайда галіў яго фэльдфэбэлеваю брытваю. У Швэйка сьлёзы стаялі на вачох; з носу цякло, з левай калашыны таксама, але ён трымаў галаву, нібы акамянеўшы, і падбадзёрваў Юрайду:

— Рэж, рэж, і не азірайся. Наступнік павінен бачыць, што перад ім не які-небудзь валацуга. Я павінен быць заўтра такім харашуном, што спадабаўся-б нават Івоньне, што піша пра моды ў «Народна Політыка». Рэж і не бяры ўвагі, што я ад болю нават, здаецца, замачыўся. Макрэйшым я цяпер усёроўна не зраблюся, а за славу кожнаму трэба пацярпець, як сарака пакутнікам.

Праз паўгадзіны, калі ён абмыў ля студні кроў са шчок і ў аскабалку люстэрка ўбачыў, што пасьля мэнзуры, ён пачаў хадзіць ад барака да барака, таемным голасам паведамляючы:

— Хлопцы, заўтра мы ідзем у Падгужы. На вас і на ахфіцэ-