Старонка:Svejk.4.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крыху. З-пад зямлі да іх данёсься моцны тужлівы голас, што пеў:

Ізноў сьляза маё крышталіць вока…
Пайду я ў поле моцна засмучонай,
Дзе нікне голас у палойках змроку,
Дзе я адна паплачу на усхонак…
Вот-жа я была шчасьлівай,
Калі любага знайшла!
Мой ты мілы, чорнабровы,
А цяпер другую песьціш,
Грошы ёй, мне — нос нарэшце.

— Хто гэта там: вар’ят ці што яшчэ? — запытаўся Шрэдэр, выцягваючы рэвольвэр.

І раптам ад руін станцыі вылучылася постаць салдата, шпарка падышла бліжэй, роўна за тры крокі ад афіцэра спынілася, як укапаная, і адчыкрыжыла:

— Так што дазвольце далажыць, пане палкоўнік, што я паводле загаду станцыю ўтрымліваў і аж да цяперашняга часу ўтрымліваю.

— Утрымліваеце? Як вы яе ўтрымліваеце? Гэта-ж вы яе, наогул, яшчэ не занялі, — здэтавана адказаў палкоўнік Шрэдэр.

Але тут салдат разышоўся з цэлаю прамоваю.

— Так што, пане палкоўнік, у ноч на аўторак я яе заняў і, пакутуючы ад голаду і смагі, утрымліваў яе аж да цяперашняга часу, таму што, дазвольце далажыць, салдат ня мае права пакінуць без загаду сваю варту, а я ад вас не атрымліваў загаду пакінуць маю позыцыю. Гонар маю данесьці, што ў мяне паранен адзін чалавек і адбіт куляй кавалачак цыбука ад маёй люлькі.

— Вы, здаецца, з майго палка, — са зьдзіўленьнем запытаўся палкоўнік. — Каторай роты?

— Дазвольце далажыць, пане палкоўнік, я — Швэйк, ордынарац 11-ае маршавае роты, — гарда адказаў салдат, а пасьля з укаханым і лятуценным поглядам у бок дадаў: — А вунь мой ротны командзір, пан паручык Лукаш.

— Пан паручык Лукаш, — урачыста прамовіў палкоўнік Шрэдэр, кладучы руку Швэйку на плячо. — Гэтага салдата вы ўзнагародзіце вялікім срэбным мэдалем за адвагу перад тварам няпрыяцеля і прыкладнае выкананьне баявога загаду. Гэта — са-