Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Загучыць бомбардыроўка,
Санітары бязупынна
Біyтавацьмуць ногі, сьпіны.
Па Расіі пройдзем шэрай,
Праз Варшаву аж да Цьверу.
Марш наперад! Марш наперад!

|}

— Ну, у цябе ім ня шмат давядзецца бінтаваць, — са спачуваньнем заўважыў Швэйк, як той скончыў. — Санітары, сынку, ня дужа любяць сябе натруджаваць. Пэўне, яшчэ доўга давядзецца табе іх тут чакаць.

Агонь пачаў заціхаць; ворагі, відаць адпачывалі. Адно цяжкія гарматы рылі з аднаго і другога боку, не шкадуючы знарадаў, на аплату якіх плацельшчыкі падаткаў выбіваліся з апошніх сіл. Надышоў той момант, пра які данясеньні штабаў гаварылі наступнае:

Становішча на фронце бяз зьмен. Наша войска адышло на загадзя падрыхтаваныя позыцыі. На розных вучастках фронту ня спыняюцца жорсткія артылерыйскія бойкі. Наша прасоўваньне затрымліваецца кепскім надвор’ем і вялікімі туманамі, што перашкаджаюць разьвіцьцю буйных дзеяньняў.

Два дні, дзьве ночы жыў Швэйк са сваім нярухомым таварышам у будцы ад знарадаў, нібы ў пакоі. Другую будку, меншую, ён скарыстаў пад клёзэт, выносячы туды на рыдлёвачцы ўсё, у што перапрацоўваў ягоны таварыш консэрвы. Раніцою трэцяга дня вораг ізноў пачаў абстрэльваць зусім зруйнаваную станцыю, але раптам агонь спыніўся. Выявілася, што фронт расійцаў быў прарваны дзесьці на поўначы немцамі, і таму расійская армія ізноў вымушана была адыйсьці «паводле стратэгічных меркаваныняў», а не пад націскам ворага.

Пасьля таго, як было ўстаноўлена, што вораг разьбіты і за ім гоняцца новыя, сьвежыя сілы, некалькі афіцэраў конна зрабілі агляд поля бойкі, дзе санітары падбіралі параненых і зносілі забітых у кучы.

Праяжджаючы паўз станцыю, яны сышлі з коняй і заглянулі ў ямы, што ўтварыліся ад цяжкіх знарадаў. Раптам палкоўнік Шрэдэр зжахнуўся і падаў паном афіцэрам знак прыцішыць