Старонка:Svejk.4.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праблукаюць так да канца сьвету, шукаючы сваё загубленае шчасьце, — ягоныя вочы заблішчалі.

У вільготнай траве ляжала люлька, ягоная люлька, і раса блішчала на ёй, як сьлёзы, што яна выліла па сваім гаспадары. Швэйк нахіліўся да яе, і кулямёт ізноў сыпнуў яму пад ногі кулямі, як гарохам.

Ён падняў люльку, што раптам задрыжала ў ягонай руцэ. Швэйк кулём пакаціўся ізноў на станцыю.

Там ён дастаў з свайго меху пачак тытуну, набіў сваю люльку і хацеў яе запаліць, і толькі, як ён паднёс яе да роту, ён заўважыў, што вышчарблен кавалачак цыбука і кавалак галоўкі. Іх адбіла куля, як адрэзала, і Швэйк зразумеў, што гэта здарылася тады, як ён нагінаўся па яе. Ён высунуў руку, у якой была люлька, за рог і патрос ёю ў кірунку расійскага фронту і з пагардаю прамовіў:

— Заразы! Няўжо сумленны салдат робіць такое сьвінства другому сумленнаму салдату? Хто вас вучыў ваяваць такім чынам? Сьвіньні, падлюгі!

Адказу на гэта ён не пачуў. Толькі гранаты і шрапнэль, як град, сыпаліся на станцыю. А потым агонь перакінуўся на нейкі час кудысьці за лес, адкуль яму адказала аўстрыйская артылерыя.

А за дагараючым складам сядзеў на кукішках Швэйк з пакалечанаю люлькаю ў зубах і чакаў, пакуль на галавешках, што тлелі, закіпіць у манерцы кава. Нішто ня мучыла ягонага сумленьня і боская лагоднасьць зьзяла на ягоным брудным замазаным сопухаю абліччы. Ён бястурботна выпіў кавы, а потым лёг на сонейку і засьпяваў:

У мяне дамок ёсьць гожы,
Там каханачка мая
Ўсё старанна вышывае,
Шые хустачку яна.
Што-ж, табе, дзяўчатка, добра.
Вышываць — адна гульня,
А мы, бедныя салдаты,
Нас муштруюць тут штодня.
Стой ў радох, як камень цьвёрда,
Ўбіты ў строй, як цьвік ў сьцяне…
Вось зьвініць варожа куля…
І уцяла ў руку мне.