Старонка:Svejk.4.pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чык Дуб скаціўся на зямлю. Зьзяньне пагасла, стары зьнік, юнак з цярновым вянком заплакаў ды пашоў сабе, закрыўшы твар белым пакрыцьцём, а Швэйк прачнуўся са словамі:

— І чаго гэта чалавеку такая брыда ў вочы лезе?

Зьмяркалася. Швэйк палез у кішэню і толькі тут зразумеў, якая страта была ўчора. Ён хутка ўскочыў на ногі, увесь дрыжучы з холаду. Усе спалі і толькі каравулы мерным крокам хадзілі паміж хвоямі наперад і назад. Швэйк вышаў на ўскрай лесу. Там стаяў салдат з ягонага разьдзелу. Пачуўшы за сабою крокі, той уздрыгануў з неспадзяванкі і, прыгатаваўшыся стрэляць, крыкнуў:

— Стой! Хто ідзе?

— Ну, чаго ты спалохаўся? — нездаволеным тонам, запытаўся Швэйк. — Гэта я, іду на разьведку. Што-ж, ты мяне не пазнаеш, ці што? Езус-Марыя! От гэтыя навабранцы! Нікуды вы ня варты!

— Ах, дык гэта ты Швэйк? — працягнуў салдат, апусьціўшы карабін. — Ці ня ведаеш, братка, будзе сёньня кава, ці не? Ці ня згубілі мы наогул свае кухні?

— Ня ведаю, братка, ня ведаю, — прамармытаў Швэйк. — Я ня маю цяпер часу разважаць. Яны нам яшчэ дадуць дыхту, маскалі гэтыя.

— А пароль і пропуск ведаеш? — запытаўся салдат, і Швэйк праз зубы мармынуў:

— Згубленая люлька!

З першымі праменьнямі сонца ізноў зараўлі расійскія гарматы. Артылерыя, як сабака, што сарваўся з ланцуга, насядала на станцыю, паўз якую ішоў Швэйк, шукаючы люльку, руйнавала яе, не шкадуючы знарадаў, нібы яна мела іх так многа, што хацела пазбавіцца. З батарэі, відаць, яго заўважылі і пачалі абстрэльваць шрапнэльлю. Потым дзесьці блізка заляскатаў кулямёт, абсыпаючы кулямі ўсё поле, і Швэйк вырашыў, што болыш разумна схавацца за будынак станцыі. Паволі ўцяміўшы, адкуль і куды ляцяць кулі, ён, калі кулямёт змоўк, рушыў па лініі агню. Хутка ён дайшоў да вялікай ямы ад цяжкога знараду, што зьнішчыў гэны чацьверты разьдзел, і некалькі крокаў далей, якраз тады, як ён думаў, што яму давядзецца, відаць,