Старонка:Svejk.4.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Швэйк, — прыкрыкнуў на яго паручык, стараючыся захаваць сур’ёзнасьць, — а вы ведаеце, што чакае ордынарца, які ў часе бою пакінуў свайго начальніка? Расстрэл!

— Не, пане паручык, ня ведаю, — дабрадушна адказаў Швэйк. — Але толькі дазвольце паведаміць, пане паручык, я чакаў вас, бо ведаў, што вам без мяне будзе страшна і сумна; а тут нейкі незнаёмы пан паручык гусарскага палка хацеў мяне нават застрэліць з рэвольвэру. І яшчэ дазвольце паведаміць, што мы бой выгралі бяз чужое дапамогі, а я цяпер ўжо ад вас ні на крок не адыйдуся, пане паручык… Адважуся запытацца, сёньня ізноў ром будуць выдаваць?

— А, пане Швэйк? — пачуўся ў гэты момант голас падпаручыка Дуба. — Дзе гэта вы загінулі? Я ведаю, што вы нават ніводнага патрону ня выстралілі, і вельмі дзіўлюся, што ня чую, што пан Швэйк ужо перабег на расійскі бок.

Швэйк зірнуў на Дуба, гатовы даць адказ, але паручык Лукаш папярэдзіў яго; паказваючы на швэйкаву вайсковую здабычу, ён рэзка сказаў Дубу:

— Швэйк — адважны салдат, і я падам рапарт, каб яго ўзнагародзілі малым срэбным мэдалем. Учора ўвечары ў часе атакі ён адбіў два варожыя, вось гэтыя кулямёты. — І зьвярнуўшыся да Швэйка, упаўголаса дадаў: — Маўчы ўжо, ідыёт! Дзе гэта ты знайшоў гэтае старае ламачча, што прыцягнуў сюды?

Але Швэйку так і не давялося адказаць. З другога боку раптам загрымела канонада і тры варожыя знарады разарваліся так блізка, што Швэйк схапіўся за галаву і крыкнуў:

— Дык, пане паручык, дазвольне паведаміць, што расійцы страляюць з тых самых гармат, ад якіх я ўчора павёз гэтыя кулямёты. Начай ня можа быць.

— Як? Вы нават адбілі гарматы? — запытаўся паручык Лукаш. — Чаму-ж вы пакінулі іх на месцы?

— Ды таму, пане паручык, — уздыхнуў Швэйк, — што я адзін ня змог-бы рушыць гармату з месца; гэта, выбачце, нават пары коняй не пад сілу.

Агонь расійцаў узмацняўся і рабіўся напружаным; праз паўгадзіны зьявіліся рэзэрвы, што павінны былі падтрымаць іхні наступ. Яны ішлі густымі колёнамі, спакойна і рашуча, тупа і па-