Старонка:Svejk.4.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У гэты момант у пярэднія рады трапіў знарад; сноп агню вырваўся з зямлі, цяжкі, задушлівы дым заслаў усё наўкола, а зямля задрыжала так, што Швэйк зваліўся з ног.

Ён застаўся ляжаць у той час як усе наўкола яго разыбегліся ў бакі; потым, абмацаўшы сябе, ён сказаў:

— От гэта я называю фэервэркам! Ён будзе лепшы, як той, што пускаў на Купальле пан Гаек на Стралецкай высьпе. Толькі ня трэба, каб былі такія выбухі. Так можна каго-небудзь і забіць.

Ланцуг стральцоў ізноў выраўняўся. Крыкі «наперад, наперад!» рабіліся ўсё больш дзікімі і ашалелымі, яны выліваліся ў адзінае зьвярынае выцьцё. Салдаты валіліся і ізноў кідаліся наперад, нібы іх хто падганяў ззаду бізунамі. Знарады разрываліся ўжо за іхнімі радамі. Швэйк устаў на ногі і дабег да кусту шыпшыны, што рос з краю поля. Там ён ізноў залёг. Хутка да яго падбег мад’зьярскі афіцэр з рэвольвэрам ў руках і пагнаў яго наперад. Швэйк заўважыў, што за салдатамі ішоў ззаду ланцуг афіцэраў і палявых жандараў.

«Гэта-ж якраз, як на поліцэйскай аблаве, — падумаў ён, — як поліцыя шукае каго-небудзь у Празе». І прыдаўшы кроку, сказаў афіцэру:

— Я толькі чакаў тут майго пана паручыка. Вы, калі ласка, не хвалюйцеся, бо я і сам ведаю, што строгасьць усюды патрэбна. А злашча тут у бойцы.

І ён ізноў зьнік у натоўпе. Нарэшце ён зваліўся ў нейкі акоп, дзе запальчыва адстрэльваліся некалькі зусім змораных і ашалелых салдатаў. Але толькі ўправіўся ён ускочыць, як пачуўся загад:

— Рота, проста на ворага, страляй!

Карабіны заляскалі і тысячы кароткіх бляскаў агеньчыку асьвятлілі цемень. Хвілі з дзесяць ішла страляніна, з чвэрць гадзіны ляцелі шрапнэлі і гарматы з акопаў. Потым агонь узмацніўся на флангах, а ў цэнтры паводле команды: «Агонь спыніць!» змоўк.

І цішыню ізноў усхваляваў загад:

— Насадзі штыхі! У атаку! У атаку! Наперад! Наперад!

Уся гэтая чалавечая маса рынула на акоп, каб кінуцца і штыхамі ў жывот і грудзі дабіць тых, каго не чапілі кулі, шрап-