Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты мой, я ўжо паўгода быў на фронце, усяго нагледзеўся, і мяне ўжо нялёгка ашукаць.

— Яшчэ лепш, калі на нагу палажыць бохан хлеба, — уступіў у гутарку другі салдат. — Казённы хлеб выцягае ўсю гразь, порах і дым з раны, а костка прастрэльваецца вельмі гладка.

— Не, браткі, лепш за ўсё дзёран, — дадаў трэці. — Трэба акуратна выразаць добры кавалак густога дзёрну, моцна абвязаць яго на сабе, і тады страляй хоць поўным аўстрыйскім — застанецца толькі зусім роўненькая дзірачка. Расійская куля вельмі хутка круціцца ў дуле, дык можа раскрышыць костку.

— Мне мой брат, што быў на італьянскім фронце, пісаў з лазарэту, што ў іх салдаты робяць сабе такія рэчы каменьнем, — пачуўся чыйсьці голас з кусту. — Яны кладуць адну руку на камень, а другою б’юць па ёй таксама каменем. Мой брат пісаў, што ён такім чынам леваю рукою адбіў сабе ўсё мяса з правае аж па локаць і што ў яго рука адсохне. Так, так, у яго характару хопіць.

— А на вошта табе калечыцца? — адгукнуўся куст з другога боку? — З вамі і так нічога ня будзе. Не страляйце, што-б з вамі ні здарылася — і ўсё па ўсём! От я пяць месяцаў быў на фронце, быў восем раз у бойцы і ня выстраліў ніводнага патрону. Не забівай і цябе не заб’юць, не калеч іншых і сам будзеш цэлы. Над намі — лёс, і лёс справядлівы!

Голас чалавека, што гаварыў апошні ўяўляў з сябе найпрыгажэйшы квет чалавечае культуры; салдат, якому ён належаў, быў большы за найвыдатнейшага мастака, скульптара, поэта, узятых разам.

У Швэйку тая акалічнасьць, што салдат не страляў, узбудзіла жывую сымпатыю; ён з прыемнасьцю распытаў-бы яго дакладней, але вярнуўся паручык Лукаш, пасьля таго, як да яго ізноў зьявіўся ордынарац, і адразу скомандаваў:

— Наперад! Раўняцца на мяне!

Шрапнэлі сыпаліся радзей, перастрэлка пачала сціхаць, і салдаты ізноў гужам рушылі наперад па сенажаці, перайшлі засеянае поле і пачалі падымацца па схілу на ўзгорак. І тут яны ўбачылі малюнак бойкі, што кагадзе скончылася: горы трупаў расійскіх салдат. Ніводнага аўстрыйскага, бо вышэйшае начальства і тут старалася ўплыць псыхолёгічна. Пакуль салдат