Старонка:Svejk.4.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Што? Я — аўстрыйскі падданы? Што са мной можа быць яшчэ горшае?»

От чаму, як паны афіцэры сышліся на нараду, а конныя ордынарцы прыляталі адзін за адным і тэлефоністы скручвалі правады, салдаты швэйкавага батальёну сталі ў рады таксама тупа і пакорліва, як бараны перад брамаю разьніцы.

Ніхто не гаварыў ні слова, і ўсе зрабіліся адразу вельмі скрытнымі; а калі раптам наперадзе, зусім блізка, часта загрымелі гарматы, так што зямля дрыжала пад нагамі, а крыху пачакаўшы за імі загулі і цяжкія гарматы, кожны толькі зблажнеў і ўбачыў, шго ягоны сусед таксама мяняецца ў абліччы. На трывогу ня білі — ня трэба было. Салдаты самі бралі на плечы ранцы і ва ўсіх зьявілася адна думка: «Потым, як будзем уцякаць, я яго кіну, мучыцца з ім я ня буду».

Потым капітан Загнэр скомандваў: «Зважай!», узьлез на пустую бочку і пачаў прамову.

Ён прырадаў салдатам прысягу біцца да апошняе каплі крыві за палкавы сьцяг і асабліва падкрэсьліў, што слаўная аўстрыйская армія адкінула расійцаў амаль да старое дзяржанае мяжы; яшчэ мэтраў колькі і расійцы на каленях будуць прасіць міру. Ён маліў салдатаў не баяцца; ён правядзе іх праз жалезныя сьцены і яны няхай захаваюць славу «жалезнага палка», што ніколі не адступаў, але заўсёды меў перамогу. Ён гаварыў, што чым хутчэй даб’юцца пасьпехаў на полі бойкі, тым хутчэй можна будзе вярнуцца да сваёй сям’і, у абнімку каханых жанок і дарагіх дзяцей; ён вытлумачыў, што наш гэройскі саюзьнік кайзэр Вільгэльм (тут узводныя пачалі штурхаць салдат: «Крычэце гура, слава! На-здар! — а не, дык будзеце падвязаны!») сваімі славамі. «Яшчэ не асыплюцца лісты, вы будзеце дома!» меў на ўвазе сяголетнюю восень, і што гэта сапраўды так будзе. Вялікіх боек і асаблівай небясьпекі больш ия відаць, бо расійцы ня маюць знарадаў і ім даводзіцца адбівацца кулакамі. Калі хто-небудзь будзе ранены, дык павінен перавязаць сам сябе, а потым ісьці на перавязачны пункт; калі стратэгічныя меркаваньні падкажуць адступаць, і будзе дадзен на гэта загад, дык раненых ня кідаць, а забраць і вынесьці з сабою. Лёгка параненыя не павінны нічога кідаць — усё,