Старонка:Svejk.4.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАПЕРАД! НАПЕРАД!

На вайне вялікае значэньне мае сыстэматычнае і паступовае прытупленьне ўсялякіх салдатавых пачуцьцяў, затуманьваньне ягонага розуму ўсялякімі надзеямі.

Калі адарваць звычайнага сярэдняга абываталя, рамесьніка або гандляра ад ягонай сям’і, ад ягоных заняткаў, ад ягонага штодзеннага жыцьця, так як хлапчукі вымаюць з гнязда маладых шпакоў, і паслаць іх проста на фронт, дзе ім праз дваццаць чатыры гадзіны давялося-б апынуцца перад варожаю арміяй, — дык магло-б здарыцца, што аднае прыгожае раніцы паўарміі вісела-б на хвойках у лесе або на сьлівавых дрэвах пры дарозе. Бо салдаты самі павесіліся-б з роспачы, ня стрымаўшы ўсяго жаху такога хуткага пераходу.

Таму дзейнічаюць павольна; адно ідзе за адным, і доза паступова павялічваецца, — зусім так, як прымаюць аршэнік, пачынаючы з аднае пілюлі на дзень.

Перш — гразь казармы і подласьць афіцэраў і паганыя дачыненьні пад ашуканскаю маскаю заклапочанасьці; дрэнная ежа і паскудныя нары; страшэнная цесната ў набітых поўна сьмярдзючых вагонах, утома і змучанасьць ад вялікіх пераходаў, і з кожным днём новая надзея, што заўтра ўсё гэта скончыцца, што мо’ і не давядзецца трапіць у бой і што ні з кім нічога дрэннага ня здарыцца…

Надзея, што «заўтра ўсё скончыцца», не дазваляе салдатам узбунтавацца або скончыць самагубствам; а тое, што жыцьцё робіцца ўсё больш паганым і ператвараецца ў пекла, спрыяе таму, што салдат пачынае не баяцца сьмерці. Такі духовы стан Гаўлічэк, найбольшы чэскі пісьменьнік XIX стагодзьдзя, выказаў такімі славамі: