Старонка:Svejk.4.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мы вас ня кінем, пане кадэт, што-б ні здарылася, — цьвёрда заявіў Швэйк. — Тут, у гэтай хатцы нам няма чаго баяцца якое-небудзь небяспекі. Маладзіца сьпіць на печы.

— А расійцы? Няўжо яны ня прыходзілі? — запытаўся кадэт.

— Не, пане кадэт. Нас старая ўчора ашукала — расійцаў тут наогул ня бачылі. Маладзіца, тая куды шчырэйшая і дала мне праўдзівыя весткі: расійцы адступілі па лініі чыгункі, дзе праходзіць шаша. Мне здаецца, пане кадэт, што лепш за ўсё будзе адпачыць тут, пакуль вы зусім не паправіцеся. Гарматы страляюць сёньня ўжо далёка адгэтуль.

Кадэт больш нічога не сказаў і дазволіў Швэйку павесьці сябе ў сад; каля хлява салдат сек дровы і паклікаў Швэйка дапамагчы яму.

Яны пачалі секчы ўдваіх; тупая іржавая сякера скрыпела, але расьсякала дровы і іх набралася цэлая куча і як маладзіца выйшла на двор, яна ўдзячна ўсьміхнулася салдатам.

— Ну, што, браткі? Га? Куды прыемней секчы дровы, як біцца на вайне? А колькі работы вы з мяне зьнялі!

— Эх, мілая, — адказаў Швэйк, — ды чаго-б я для вас не зрабіў! Сэрца-б я з вамі падзяліў, а ня то што дроў вам насекчы. У мяне да вас найлепшыя думкі.

Баба, што і так ужо мала яго разумела, засьмяялася і пашла працаваць: Швэйк кінуў сякеру і зьвярнуўся да свайго прыяцеля:

— Слухай чалавеча, што-б ты там ні рабіў, ты заўсёды павінен рабіць гэта з найлепшымі думкамі, калі хочаш, каб яно ўдалося. Ну, вядома, перш табе трэба падумаць, каб ня здарылася нічога такога, што магло-б ім пашкодзіць. От, напрыклад, у Находзе быў бургомістр і яго выклікалі ў акруговую ўправу і паведамілі, што ў Наход прыбудзе яго імпэратарская вялікасьць і што горад павінен яму наладзіць спатканьне, як той будзе праяжджаць. Бургомістр — даўно гата ўсё было! — адразу-ж склікаў нараду ўсяе гарадзкое ўправы і паведаміў, як іхны горад будзе адрозьнен ад іншых, бо ён самы шаноўны бургомістр, а не такі, як нейкі Зэманак у Казаедзе, што заўсёды, як зачынаў паседжаньне рады, казаў: «Бывайце здаровы, панове. Памятайце, што мы — члены гарадзкое рады і што нашым