Старонка:Svejk.4.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыньне, якім гэта рабілася, мела сваю назву, гледзячы на што яно было патрэбна; каб раздушваць ногі, ўжывалі «панажы сьвятога Язэпа», каб выбіваць зубы — «дзясны прасьвятое багародзіцы», каб ламаць косьці — «рабрыну сьвятога Пятра». Такім чынам, гэрэтык, злачынца, ці палонны наперад ўжо ведаў чым яго будуць частаваць, і калі галоўны інквізытар загадваў прынесьці абцугі сьвятога Валентына, то ён мог быць пэўны, што з яго хочуць зрабіць ліверную кілбасу на вялікі пост… Ну, дык от, усяго гэтага расійцы ня маюць, і з намі нічога ня можа здарыцца. А калі нож добра навостран, дык чык! і вуха як ня было. І калі чалавек добра цярпіць боль і застаецца спакойны, то яго абвяшчаюць за сьвятога. От-жа і ў Рыме смалілі аднаго папу агнём, укрыжоўвалі і іншае, а калі вырашылі, што можа і даволі будзе з яго, ён раптам з такою прыемнаю ўсьмешкаю і кажа ім: «Ах, калі ласка, панове, перавярніце мяне на другі бок, бо мне хочацца ў роўнае меры пасмажыцца з абодвых бакоў. Надта-ж люблю ва ўсім сымэтрыю».

Тымчасам яны падышлі да вёскі, і кадэт Біглер запрапанаваў яшчэ крышку пачакаць, пакуль зусім зьмеркнецца. Яны селі за хлявом у нейкім садку; кадэт стагнаў і войкаў, салдат папоўз бліжэй пад хату, каб выявіць становішча, а Швэйк цешыў хворага…

— Мы вам зварым бульёну, пане кадэт, і я дам туды больш цыбулі. А потым мы паложым вам на жывот цёплую цэгліну — гэта вельмі памагае. І мы вас ня кінем, пане кадэт.

Салдат вярнуўся і запэўніў іх, што ў вёсачцы апроч некалькіх сялян нікога няма. Гэта вельмі падняло кадэтаў настрой. Яны ўсталі і пастукалі ў вакно. Ім адчыніла нейкая старая і, ўбачыўшы салдатаў, перапужана закрычала. Пасьля яна заламала рукі і пачала галасіць:

— Нічога ў мяне няма, паны салдаты, нічога! Маскалі ўсё ў мяне пазабіралі!

— А ці даўно яны ў вас былі, маскалі гэтыя? — асьцярожна запытаўся кадэт Біглер.

— Нядаўна, паночку, нядаўна, — плакала старая. — І сёньня раніцою былі, і ўчора ўвечары былі, і кожны дзень прыхо-