Старонка:Svejk.4.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

салдатаў: «Куды пабеглі, мізэрныя баязліўцы? Вы ўсюды ў боскіх руках і бог нікога не прапусьціць загінуць бяз віны. А тое, што бог творыць, заўсёды добра». А тут як на тое разарваўся знарад, якраз апошні, і як расплыўся дым, то на камні на белай сурвэтцы засталіся толькі: бутэлька віна, шэсьць яец і вэнгерская кілбаса, парэзаная на скрылікі. Чыстая была работа, пане кадэт, такая чыстая, што ад пана фэльдкурата нават і гузіка не знайшлі, а з яго сьнеданьнем нічога ня здарылася. Бо на сьвеце так ужо вядзецца, што з кожным здараецца якраз тое, што яму лёсам прызначана. Калі нам суджана папасьці ў палон, дык мы і пападзем, бо такая боская воля. Апроч таго, кажуць, што расійцы…

— Паслухайце Швэйк, — перабіў яго кадэт Біглер, — тут гутарка у нас, вядома, ня толькі пра палон, але і расійцы зьдзекваюцца са сваіх палонных. Яны выколваюць ім вочы, адразаюць вушы і нос, адрываюць абцугамі член і засоўваюць яго палоннаму ў рот. Вы-ж ведаеце, што расійцы — людажэры і барбары.

Швэйк безнадзейна махнуў рукою.

— Усяк пра іх дзейкаюць, — сказаў ён, — але такіх рэчаў яны больш ня робяць. Гэта рабілася на вайне, з туркамі, або от яшчэ як нашы ўзялі Гэрцэговіну. А пра такое глупства, як адарваць нос, ня варта і гаварыць. На Жышкаве жыў некі Антон Вайбода, у якога хвароба гэта, рак, здаецца, ад’ела ўвесь нос, а ён потым частаваў сяброў у карчме і хваліўся: «Сёньня я настраляў сем крон сорак гэлераў, дзьве кашулі ды дзьве пары чаравік; а пакуль у мяне было рыла, як у ва ўсіх, то бывала, за цэлы дзень ледзь восемдзесят гэлераў наскрабеш». От даўней, пане кадэт, існавалі розныя спосабы катаваньня і было здумана на гэта добрае начыньне. От як прыедзеце ў Прагу, то зойдзеце ў гарадзкі музэй. Напрыклад, людзям рабілі дыбу, людзей выцягвалі на драбінах, ламалі ім косьці на кале, прыбівалі цьвікамі за язык… І людзі ахвоча дазвалялі гэта рабіць з сабою, калі толькі іх перад гэтым саборавалі; тады гэта рабілі ахвоча, бо гэта служылана большую боскую славу. У гэрэтыка або ў якое-небудзь ведзьмы крышылі ўсе косьці, заганялі ім пад пазногці падкоўныя цьвікі і здушвалі іх абцугамі. І кожнае на-