Старонка:Svejk.4.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абламанымі галінкамі з лістамі, белаю лайкаваую жаночаю рукавічкаю, малюнкам нейкага сьвятога, паштоўкаю палявой пошты; адзін прынёс нават кавалак газэты з нейкаю фотографіяй. Падпаручык загадаў тым, хто прынёс траву і лісьця, кінуць гэтыя нявартыя і непатрэбныя на досьледы рэчы і ўзяў у аднаго салдата паштоўку палявое пошты. Яна была напісана па-мадзьярску, і таму ён ня мог зразумець, пра што ў ёй гаворыцца; але ўсё-ж ён узрадаваўся ёй і ўрачыста заявіў капітану Загнэру:

— Я чамусьці раптам прыгадаў, што ўзяўшы адзін лягер, першае, што было загадана, гэта абшукаць патрэбныя каморкі. Бо такім чынам лягчэй за ўсё выявіць, якая варожая часьць там стаяла. Такім чынам, перад намі, — ён перавярнуў паперку, — перад намі… не, не магу прачытаць: вельмі-ж яна захуцана. Але гэта ня так важна. Як-бы там ні было, тут былі не расійцы. Ну, давайце мне кавалак газэты. Як яна называецца? «Копжывы»? От бачыце, газэта ды яшчэ чэская!

Салдат паднёс яму на палачцы паперку пад самыя вочы і падпаручык Дуб уголас прачытаў апошнія словы апошніх радкоў нейкага патрыётычнага вершу, дзе гаварылася пра бліскучыя перамогі над сэрбамі і расійцамі.

Газэта, у якой былі ўрыўкі вершу, так захапіла падпаручыка Дуба, што ён, забыўшыся, узяў яе ў рукі, каб прачытаць усю да канца. Але папера прыліпла з абодвых бакоў да ягонага пальца і ягоны нос папярэдзіў, што ён вымазаўся. Дуб пусьціў паперку і, выціраючы пальцы насаткаю, з чароўнаю ўсьмешкаю зьвярнуўся да паручыка Лукаша:

— Латынская прыказка кажа: „Inter arma silent musae“ — г. зн. калі гаворыць зброя, маўчаць музы. На шчасьце ў нас гэта ня так. Тое, што я вам прачытаў, я ўважаю за прыгожы, лёальны патрыётычны верш. Шкода, што ён не дайшоў да нас цалкам. Я прачытаў-бы яго салдатам і ўпэўнен, што яно іх падбадзёрыла-б. Адным словам, панове, я сьцьвярджаю, што тут перад намі праходзілі нашы.

Капітан Загнэр злосна адвярнуўся, а паручык Лукаш адкінуў ботам кавалак газэты і запрапанаваў: