Старонка:Svejk.4.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Кірунак — на мяне! Крокам — марш! — спыніла яго разважаньні звонкая каманда капітана Загнэра.

Авангард і пярэдні дазор тым часам ішлі наперад, а колёнка бяз прыкрыцьця амаль яшчэ дзьве гадзіны ішла лесам. Пасьля лес парадзеў, зьявіліся пералескі і па шырокай дарозе батальён перайшоў у хваёвы бор; кадэт Біглер ізноў падаўся ў разьведку наперад.

Зрабілі кароткі прыпынкак і хуткім маршам рушылі наперад, нібыта трэбабыло абагнаць расійцаў. Дайшоўшы да нейкае прагаліны, капітан Загнэр, што вёў свайго каня на повадзе, сваёю ўласнаю асобаю натрапіў на сьвежы доказ таго, што тут нядаўна праходзіў чалавек; а дасьледаваўшы кусты выявілася, што гэтакіх доказаў было шмат на гэтай прагаліне і што тут, напэўна, адпачывала нядаўна нейкая вайсковая часьць.

Салдат ахапіха нейкае радаснае ўзрушэньне, а на афіцэрскіх абліччах зьявілася няпэўнасьць і запытаньне: тут былі расійцы, ці нашы? Паводле паху гэтага нельга высьветліць, а надворных адзнакаў няма ніякіх; у сьлядох, на якія напаў капітан, трапляліся вішнёвыя костачкі, крыху мякіны, скурка ад кілбасы і некалькі гарошын, але усё гэта лёгка маглі зьесьці як расійцы, так і аўстрыйцы.

Афіцэры моўчкі назіралі на гэтыя рэшткі ежы, і паручык Лукаш першы выказаў меркаваньне:

— Ці ня наш гэта авангард? Хоць пасьля яго не магло застацца так шмат…

— Не, наш авангард ня мог тут спыняцца, — запярэчыў падпаручык Дуб, — бо мы яго дагналі-б. Напэўна, тут былі расійцы і ад страху захварэлі на мядзьведжую хваробу, а мы, — ён дакорліва зірнуў у бок капітана Загнэра, — ішлі наперад бяз ніякага прыкрыцьця.

Раптам падпаручык Дуб стукнуў сябе па лобе.

— Ды мы-ж гэта можам даведацца. Хлопцы, збегайце ў кусты ды прынясеце ўсё, чым падціраліся! — загадаў ён салдатам, што стаялі бліжэй да яго.

Салдаты пабеглі ў кусты і вельмі хутка вярнуліся з надта дзіўнымі рэчамі, што яны трымалі на шчэпачках: пучкамі травы,