Старонка:Svejk.4.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

доцэнт павёз яго з сабою на лекцыю і дэмонстраваў на ім пігмаліёнізм, бо ён нібыта больш любіць статуі, як жывыя жанчыны, як пан палкоўнік Рэдль з Малой Стараны, што прадаў Аўстрыю варожай Расіі, а пасьля мусіў у Вене застрэліцца, каб выратаваць свой афіцэрскі гонар. Мне адзін дэтэктыў пасьля расказваў, пане паручык, што ў пана палкоўніка Рэдля былі тры шафы, і там у яго былі гумовыя лялькі адна каля другое, як у магазыне «Парыж». Але кожная была зусім як дарослая жанчына, і былі яны ў яго ўсялякага гатунку. І яшчэ гэты чалавек казаў мне, што неяк пан палкоўнік Рэдль, вярнуўшыся з прычасьця, падараваў такую ляльку свайму дзяншчыку, бо ў яе не разьбіраўся зад і яна такім чынам выйшла з моды, адным словам застарэла… Ну, а той доцэнт вытлумачыў студэнтам усё такое пра шаўца Бураша, і от Бураш пачаў раўці: «Нягоднік, ня важся мяне абражаць, я жанаты чалавек і ніколі не прыставаў з нахабнымі рэчамі да статуй. У мяне ёсьць жонка, а ты, ідыёт, ня сьмей казаць пра мяне такую мярзоту, а ня то я дам табе па мордзе. І таму што доцэнт ня спыняўся, Бураш заехаў яму добрую плюху, а потым трапіў на два гады ў вар’яцкі дом і, як яго выпусьцілі, наняў сабе адвоката і падаў на доцэнта ў суд за абразу ягонага гонару. Як ён, бывала, падап’е, то стукае кулаком па столе і крычыць: «Я ад свайго не адступлюся, панове, каб мне, нават давялося перанесьці справу ў Венскі касацыйны суд. Калі чалавек неморальны, дык нельга дапускаць яго чытаць лекцыі, бо ён разбэшчвае маладых людзей і абражае гонар бацькоў сям’і. Што-ж з іх пасьля выйдзе, з гэтых ідыётаў?». Дык от, дазвольце сказаць, пане паручык, той пан, што прышоў да мяне, зусім разьдзеўся і лёг поруч са мною, але гэта была не памылка, бо прышоў ён туды з пэўнаю мэтаю… Я адвярнуўся да сьцяны, а ён пачаў мяче песьціць і гладзіць і замуркаў, як кот: «Мая котачка ўжо сьпіць? Яна-ж сказала, што будзе чакаць мяне». Я нават ня дыхаў, каб ён не заўважыў памылкі, а ён пачаў цалаваць пэнюар, абняў мяне і пачаў цалаваць у плечы, а пасьля ўсё ніжэй і ніжэй, і, адкінуўшы пэнюар, дайшоў да таго месца, па якім лупцавала мяне маці, як я быў маленькі. Пасьля ізноў перайшоў вышэй і пачаў шаптаць: «Ах, котачка, ну як можна так моцна спаць! А я прынёс ёй гасьцінца