Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таксама хтосьці хоча прадаць казу і што паглядзець яе можна раніцою. Справа была ўжо надвечар, а ў Німбургу быў кірмаш. Ні на адным заездным дварэ я ня мог знайсьці месца, каб пераначаваць, таму мне давялося ісьці ў готэль «Прага». Порт’е, як я даў яму дваццаць гэлераў, абяцаў мне пакой, але пасьля пакой ўсё-ж ня звольнілі і ён хацеў вярнуць мне грошы. У гэты момант праходзіў паўз нас гаспадар готэлю і спытаўся, у чым справа. Я яму кажу, што мне няма дзе пераначаваць, і тады ён кажа да порт’е: «Скажэце касіршы з кавярні, каб яна спала сёньня разам з пакаёўкаю, а гэтага пана пусьціла наверх у свой пакой. А ў мяне, пане паручык, душа балела з таго, што я ня купіў казы, і з такім сардэчным горам я ня мог ісьці спаць. Таму я пайшоў уніз у кавярню, каб крышку забавіцца, і выграў у шэсьцьдзесят шэсьць дзьве кроны семдзесят два гелэры. Ну, а пасьля порт’е павёў мяне наверх у касіршын пакой. У яе было ўсё вельмі міла, усюды аксаміт і карункі. І нават у яе быў карункавы пэнюар, і ён лежаў ужо прырыхтаваны на ложку. Ня ведаю, пане паручык, што гэта мне раптам уздумалася, але таму, што я люблю прымяраць як мне што да твару, то я хутка скінуў кашулю і споднікі ды адзеў пэнюар. Ён прышоўся якраз на мяне, толькі Ў грудзях крышку быў шырокі, але ён быў такі мяккі і так добра ад яго пахла што я ў ім лёг спаць і нават забыўся замкнуць дзьверы. Сплю я гэта і раптам прачынаюся, бо пачуў нібыта скрыпяць ўсходы — пакой-жа быў на падстрэшшы. І от адчыняюцца дзьверы і да мяне ўваходзіць нейкі пан; ён напэўна быў п’яны, бо паваліў крэсла. Садзіцца да мяне на ложак, скідае боты, прысоўвае да ложка крэсла і акуратна складае на ім сваё адзеньне. Бо, ці ведаеце, іншы чалавек, нават калі ён і не цьвярозы, заўсёды трымаецца разумна. Я, напрыклад, ведаў аднаго шаўца на Здэражэ, Бурэша, што ўсю ноч гуляў і добра такі стаміўся і лёг спаць пад помнікам Палацкаму, разьвесіў на ім усё адзеньне, падлажыў пад галаву боты і нават выняў фальшоўную сківіцу і палажыў яе на плечы аднэй з фігур. У такім выглядзе яго там знайшлі і адвезьлі ў поліцэйскім фургоне ў вучастак. А там нейкі доктар сказаў, што ён вар’ят і яго адаслалі ў вар’яцкі дом, дзе профэсары дасьледавалі стан яго разумовых здольнасьцяй. І от неяк аднойчы