Старонка:Svejk.4.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ён злосна тупнуў нагою па кастры, што іскры паляцелі ва ўсе бакі.

— Паслухайце, падпаручык, кіньце гэта, — пачуўся з пацёмак голас паручыка Лукаша, у якога ад холаду зуб на зуб не пападаў. — Пакіньце, калі ласка. Лепш самі пагрэйцеся. Разлажэце, хлопцы, касьцёр і нам гэтаксама. Чорт іх ведае, ці ў гэтым лесе расійцы, ці дзе ў іншым. А за лесам агню ўсяроўна ня відаць.

Салдаты хутка пабеглі па дровы і прыцягнулі па вялікаму бярэмю кожны, і раптам лес асьвяціўся радам яркіх кастроў. Каля аднаго з іх прыселі паны афіцэры і слухалі, як лаецца капітан Загнэр:

— Чорт ведае, ці там мы, дзе нам трэба быць! Каб ім ліха, гэтым штабавым!! Заўсёды што-небудзь параблытаюць! Прымаюць ад нас зывесткі, даюць нейкія загады і нікому ў галаву ня прыйдзе падумаць, ці ільга іх выканаць.

Загнэр выцягнуў з кішэні карту, палажыў яе сабе на калені і даў паручыку Лукашу загад па брыгадзе.

— Ну, на, прачытай! «Паводле зьвестак партыі разьведчыкаў, на вышыні 431 паказаўся варожы разьдзел сілаю каля шасьцісот чалавек, што схаваўся ў лесе. Загад: маршаваму батальёну 91-га пяхотнага палка рушыць у кірунку вышыні 431 з мэтаю забраць ворага, што схаваўся ў лесе. Зьвесткі даваць у штаб брыгады». Цяпер зірні на карту: Кавалачак лесу, нейкая невядомая рэчачка, ніякіх сьлядоў шашы або дарогі і навокала адно балота. Бясспрэчна расійцы адступаюць, але навошта і чаго ім лезьці сюды — гэтага я ніяк не зразумею.

Лукаш нічога не адказаў і ўтаропіўся ў карту. Замест яго загаварыў падпаручык Дуб:

— Мы ня можам вымагаць, каб расійцы рабілі так, як зрабілі-б ў аднолькавых умовах мы. Расійцы маюць практыку вайны з Японіяй і яны маюць лёгкія абозы, вельмі рухомыя і здольныя пераходзіць з артылерыяй па самай нязручнай мясцовасьці.

Загнэра злавала опозыцыя, якую ў кожным выпадку выяўляў супроць яго падпаручык Дуб; але ён даў яму дагаварыць і пасьля зноў зьвярнуўся да паручыка Лукаша:

— Добранькая ноч, га? У мяне ўжо ліхаманка. Няхай іх