Старонка:Svejk.4.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыя сьляды боек, што адбываліся тут. Начаваць спыніліся ў якімсьці лесе.

Паходныя кухні падыйшлі толькі раніцою. Гуляш, што ўчора быў прызначан на абед, раздалі аж на сьняданьне.

Гарматы бухалі дзесьці зусім блізка, і шмат салдат казала, што чулі ўночы нават сакатаньне кулямётаў. У аднох гэта выклікала павышаную нэрвовасьць, другіх апанавала поўная апатыя да ўсяго, што адбывалася і павінна было адбыцца. Ледзь управіліся раздаць гуляш, як прыляцеў конны ордынарац, ізноў пачалася трывога. Салдаты пхалі ежу сабе ў рот абедзьвюма рукамі, каб ня кідаць яе. Афіцэры ізноў сышліся на нараду, доўга разглядалі карту і спрачаліся пра кірунак; капітан толькі хістаў галавою, параўнаўшы карту з паказаным яму ў загадзе кірункам. Пасьля афіцэры разыйшліся кожны ў сваю роту, а капітан Загнэр сказаў невялічку прамову.

— Салдаты, — сказаў ён. — Тое, што нам трэба будзе зараз зрабіць — проста дзіцячая забаўка. Магчыма, што нам наогул не давядзецца пачаць бой, бо наша брыгада лічыцца ў трэцім рэзэрве. Прыблізна за дзьве гадзіны хады адгэтуль стаіць адзін расійскі батальён, што заблудзіў у вялікім лесе; ён там ад учарашняга дню і ніяк ня можа адтуль вылезьці. Дык от, перад нашым палком стаіць задача абступіць гэты лес і прымусіць расійскіх салдатаў здацца. Гэта яна і зробяць, напэўна, вельмі ахвоча. Магчыма, што ня будзе зроблена ніводнага стрэлу. Таму вам няма чаго баяцца. Гэта, яшчэ раз скажу я, дзіцячая забаўка. Гура, гура, гура!

Салдаты адказалі даволі вялым «гура!», і капітан Загнэр даў дыспозыцыю, у якім парадку кожная рота павінна ісьці наперад. Салдаты, што былі ўжо ў бойках, мармыталі:

— Езус-Марыя, мы ў трэцім рэзэрве, значыць мы апынімся ў гэтым пекле, магчыма, праз гадзіну. Пад Гродкам мы таксама былі ў трэцім рэзэрве, і там усё было скончана за тры чвэрці гадзіны. У нашых заўсёды ёсьць трэці рэзэрв… Няхай мяне павесяць, калі нас не завядуць у такое месца, дзе наша і нага ня ступала! Так і ведайце, хлопцы, ня ўправіцца яшчэ ў нас у жываце стравіцца гуляш, як нам такога дыхту дадуць,