Старонка:Svejk.4.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

масьцю, што шчасьце ўсяго чалавецтва стаіць вышэй за іх уласнае шчасьце асобнае адзінкі. Магчыма, у гэтым ёсьць крыху праўды, але Юрайда думаў толькі пра тое, ці не абнімае ў гэту хвіліну хто іншы яго жонку ў яго пасьцелі, і ніякая іншая рэч яго ня цікавіла, бо ўсе яго думкі былі зьвернуты да аднаго гэтага пытаньня. А поруч з ім хроп у здаровым сьне слаўны ваяка Швэйк, што вырашыў пытаньне пра вайну, як ехаў на фронт, у гэтакіх словах:

— Чэсна гуляць у мар’яж для нас важней, як сусьветная вайна.


Раніцою ніхто яшчэ ня ведаў, што будзе далей. Капітан Загнэр ня меў яшчэ ніякіх загадаў з батальёну, таксама як і палкавы командзір не атрымаў іх у палку. Капітан рэзка абарваў кадэта Біглера, што прабаваў скарыстаць свае веды ў чытаньні карты мясцовасьці, і пашоў з паручыкам Лукашам да ручаю. Лукаш, як і ўчора, абмыў свае натомленыя ногі і апечаную сонцам скуру і скардзіўся капітану Загнэру, што ледзь можа сядзець на кані. На гэта той яму адказаў:

— Глупства! Пройдзе! Гэта таму, што ня меў практыкі, трэба было дома практыкавацца на коніку-гойданцы.

Як раздалі каву, на салдат найшоў, відаць, добры настрой, яны павыцягвалі з кішэняў па трыццаць два лісткі і пачалі гуляць на запалкі і гэлеры. І каб ня было страляніны з паўночнага боку, можна было-б падумаць, што гэта адпачываюць на манэўрах.

Пад паўдня затрашчаў тэлефон. Афіцэры сышліся на нараду, а фэльдфэбэлі і ўзводныя пачалі крычаць:

— Трывога! Трывога! Кідайце, такую вас, карты. Няўжо ня чуеце, што трывога? Кідайце, а то так заеду па карку…

І праз пяць хвілін батальён ужо стаяў у стройных радох, з ранцамі на плячох, са стрэльбамі ў руках.

Пасьля батальён узмоцненым маршам крочыў аж да позняе начы. Дарога ішла праз вёскі, дзе былі відаць напалову сьцёр-