Старонка:Svejk.4.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цынскіх сабак, або трапляў у палон, дык ён цалаваў яго і маліўся сьвятой дзеве, каб яна бараніла скарб, ад якога ў яго от гэты самы ключ. Ну, а цяпер, пане Юрайда, у Гофмана ў Харжавіцы такія ключы адліваюць сотнямі кілё, а ў Рота на Малым рынку вы можаце купіць ключы, якія толькі хочаце. Цяпер людзі ломяць, нават жалезныя, літыя касы ў банках, а вы самі ведаеце, якія там запоры і замкі! Не, гэтыя рыцарскія жонкі былі не такія, хоць ім і даводзілася шмат перацярпець. Вы толькі вазьмеце ўвагу на старыя абразы, якія яны ўсе былі бледыя. Але ўсё-ж яны толькі маліліся за сваіх гаспадароў і цярпліва чакалі, пакуль тыя вернуцца з ключом дахаты. А як гаспадар гінуў на чужыне, дык яго жонку так і клалі з гэтым поясам у магілу. Па гэтай прымеце мы іх пазнаем у дзень страшнага суду, пане Юрайда. Я не хачу чапаць вашае жонкі, я яе зусім ня ведаю, але іншая жонка бывае такая халера, што, каб муж нават заказаў ёй найменшы пояс, яна адразу пабегла-б да сьлёсара, каб той дарабіў ёй запасны ключ або адмычку.

— Так, так кепска быць жанатым! — уздыхнуўшы, адказаў Юрайда і змоўк. Усе наўкола спалі і толькі чутно было рытмічнае дыханьне, пасьвістваньне і храпеньне; час-ад-часу праходзіў дзяжурны ефрэйтар. Уся мясцовасьць дыхала глыбокім спакоем, які раптам парушылі чатыры гарматныя стрэлы ў далячыні. Швэйк бадай што ўжо заснуў, але думка, што на францускім фронце было-б лепш і там можна было-б заваяваць Парыж і музэй з паясамі цноты, яшчэ тлела ў яго сьвядомасьці. «Я-б выкраў адзін з іх і прывёз-бы як вайсковую здабычу маёй пані Мюлер», набягала яму на думку. Вольнапісаны Марэк варочаўся з боку на бок і мармытаў: — Пад градам шрапнэлі, што наўкола разрывалася, піонэры зрабілі мост… Вытрымаць да канца і перамога наша! — і Юрайда быў пакінуты на гэтым сьвеце адзін, і сьвет душыў яго сваёю бязмежнасьцю.

Напярэдадні бойкі салдат думае шмат рэчаў, і офіцыяльныя гісторыёграфы і вайсковыя корэспондэнты пішуць пра тое, як у такія хвіліны салдаты зьліваюцца душою цалкам са сваёю нацыяй і сваёю дзяржаваю, што ім здаецца нікчэмным і міззэрным іхняе жыцьцё ў параўнаньні з інтарэсамі ўсяго чалавецтва, і з якою радасьцю яны ахвяруюць яго са сьвядо-