Старонка:Svejk.4.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

самыя вошы… Вы, пане Юрайда, можаце мне сказаць, навошта яны існуюць на сьвеце?.. Аднак, сёньня, з прычыны таго, што я надзеў чыстую бялізну і памыўся, мне здаецца, што я ляжу на добрым спрунжыновым сяньніку… У мяне-ж на нагах была дагэтуль сапраўдная кара ад гразі, калені абрасьлі мохам, а паміж пальцаў на нагах зьявіўся як-бы лімбургскі сыр. Пане Юрайда, а што, у вас ногі таксама пацеюць?

Юрайда ўпарта маўчаў, каптэнармус хроп на ўсе застаўкі, а вольнапісаны Марэк мармытаў праз сон:

— Ня гледзячы на град знарадаў, кіпеўшую наўкола бойку і пякельны стук гармат, наш гэрой, узводны 91-га пяхотнага палка Антось Выходзіл з Вэйжэрака пад чэскім Бродам ня пужаецца нічога і нястрымана імкнецца наперад, па лаўры перамогі…

Пасьля ён прашаптаў нешта зусім незразумелае, перавярнуўся на другі бок і мармытаў далей:

— Сырая галіцкая зямля ўкрыла гэтыя гэройскія грудзі, аздобленыя вялікім срэбным мэдалем, якім наш найвышэйшы правадыр узнагародзіў гэтакую адданую сьмеласьць. Пасьля гэроя засталася хворая на сухоты жонка і пяцёра маленькіх дзяцей…

Прыдумваньне ўсялякае дурніцы на гонар 91-га палка даймала батальённага гісторыеграфа нават уначы, і яго здаровы розум плёў тады такія рэчы, якія лёгка маглі давесьці іхняга аўтара да вайсковае турмы. З афіцэрскае палаткі даляталі паасобныя адрыўкі нейкае спрэчкі і нэрвовы сьмех, і Швэйк, якому ўсё яшчэ чамусьці ня спалася, глядзеў на неба і думаў, ці гэты месяц зьзяе таксама і над Прагаю. А таму што вошы ято больш не турбавалі, у яго на душы зрабілася так добра, што ён памаленьку пачаў сьпяваць:

Нашы слаўныя ваякі
Лесам адступалі,
Селі крыху адпачыць
Вошай шмат накалупалі.
Цэлы воз на Хаданін
Цягнуць вошкі парай;
Трэцьця села ў перадку
І дыміць цыгару.