Старонка:Svejk.4.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе муж, што вёў у Градшыне справы па абвінавачаньні ў дэзэртырстве і абразе імпэратара, ня то памёр, ня то загінуў у бойцы, нібыта яго душы давялося з кару перайсьці ў каня. Уласна кажучы, так яму і трэба было-б, бо ён быў сапраўдны кат. Напрыклад, адну старэнькую з Кухэльбаду, што купляла ў аднаго яўрэя панчохі і, як той папрасіў за іх вельмі дорага, сказала: «От пачакайце, прыдуць расійцы… яны вам пакажуць!» — ён засудзіў на паўтара гады! Дык от прыехала да пані Маршалэк ягоная жонка і дае ёй пяцёрку, каб тая вытлумачыла ёй гэты сон; але Маршалэк і слухаць ня хоча. Тады прокурорава жонка прыкінула яшчэ пяцёрку, і пані Маршалэк пайшла будзіць мэдыка, каб ён удаў з сябе мэдыума. Але мэдык яшчэ з учарашняга вечару быў п’яны і ў вельмі дрэнным настроі; ён бадай адразу заснуў, і пані Маршалэк давялося ізноў будзіць яго, як яму трэба было адказваць. І дух мужа, як яго выклікалі, і сапраўды адказаў, што перайшоў у каня і што гэта паслана яму за кару. Пракурорава жонка тут-жа самлела, а пасьля спыталася, які час яго душа застанецца ў канёвым целе. Пані Маршалэк ізноў штурханула мэдыка пад сёмую рабрыну і той адказаў: «Да таго часу, пакуль я не набуду ўсіх уласьцівасьцяй каня!» — «А ня шмат табе засталася вучыцца, даражэныкі мой?» — ледзь прашаптала бедная жонка, бадай зусім у бяспрытомнасьці ад страху. «Ды цяпер ужо ня шмат. Я ўмею есьці авёс, піць з вядра, жаваць сена і спаць стоячы. А душа мая будзе вызвалена тады, як я навучуся пусчаць ветры на хаду. Гэта — адзінае, чаго я яшчэ не патраплю зрабіць!» Пасьля таго пасадзілі і пані Маршалэк і мэдыка.

Каптэнармус зайшоўся такім сьмехам, што гучаў, як рык галоднага тыгру ў джунглях, а сонны вольнапісаны Марэк ікаў, затое рэззлаваны Юрайда стукнуў Швэйка каленам ззаду і прагаварыў:

— Швэйк, вы ня толькі ідыёт, але і сьвіньня! Вы проста кпіны строіце з окультных навук! Бог вас за гэта пакарае. Адважцеся толькі прыйсьці калі-небудзь да мяне на кухню абгрызаць косьці!

— Ёсьць шмат чаго між небам і зямлёю, — адказаў Швэйк, — што зьяўляецца неразгаданаю тайнаю. От, напрыклад, гэтыя